Архіў

Зорка Венэра

На сьвітанку над Крапівенскім Полем Бітвы ўзышла Зорка Венэра.

Беларусы, што сядзелі побач з намі ля вогнішча, пра гэта ня ведалі. Скачаць, што мы зь Веранічкай ведалі пра Зорку Маці Сусьвету — будзе занадта самахвалебна сказана.

Мы пра яе толькі здагадваліея, хоць і ня надта чакалі Гэтай Падзеі. Змучаныя замаганьнем, ушчэнт зьнясіленыя бяз сну, мы не адчулі нават радасьці, калі пабачылі на Небе буйную яркую Зорку.

“Зорка Маці Сусьвету ёсьць плянэта Венэра. У 24-м годзе плянэта гэтая на кароткі тэрмін незвычайна наблізілася ла Зямлі і праменьне ейнае акрапіла Зямлю, стварыўшы шмат новых магутных спалучэньняў, якія дадуць вялікія наступствы. Шмат жаночых агменяў запалілася пад магутным праменьнем”.

Зь ліста Алены Рэрых.

Наш Максім Танк з Ласкі Боскай пісаў сваю “Зорку Венэру” у прадчуваньні Гэтай Падзеі. Паэты, яны бліжэй да Неба. А на Крапівенскім полі, хоць і сабраліся там людзі творчыя, усё ж адчувалася векавая беларуская прыземленасьць ды вузкасьць пагляду.

Толькі мы выйшлі з Дубровенскага аўтобуса, як з машыны, што пільнавала дарогу на Шаркаўшчыну, высунуліся, пэўне ж казённыя віжы і папыталіся: “А вы што, тожа бэнээфаўцы?” "Не", — адказваем ды шыбуем далей. Ужо відаць наш сьцяг і дым ад вогнішча. Правіьна кіруемся. Пасьля выявілася, што дыміла звалка паблізу Поля, а Сьцяг і папраўдзе быў Нашым — хіба яго можна з чым зблытаць?! А во й першыя ваяры. Вітаюся “Жыве Літва!" А яны мне: “Здрасьце”. Пасьля мусіць спахапіліся і зусім ужо няўпэўнена мовілі, што жыве Беларусь. I я ціхенька адказала, што жыве. А што будзеш казаць? І з кті тут будзеш ваяваць, калі ваяроў няма на полі — ні Арлова, ні Пушкіна, ні

Галічавых харыстаў. Адзін толькі Мельнікаў высунуўся з намёту і на маё вітаньне "Жыве Літва" змаўчаў. Ну, калі ўжо Мельнікаў гэтак зблажэў і нават яму, жывой легендзе Крапіўны, і страшна, і цяжка зірнуць на Неба, каб пабачыць там Нашую, але ж і Усіхную Зорку Венэру, мусіць нешта памерла, каб даць нарадзіцца нечаму Новаму. Паданьні ведама ж, не паміраюць, але трэба ўмець знаходзіць у іхным зрэб'і прыгожую і праўдзівую гронку Ісьціны. Гэта добра, што мужчыны нарэшце ўспомнілі, што і Кулікоўская, і Крапівенская бітвы, і Барадзіно адбыліся 8 верасьня. Але нашто прыпісваць сабе славу? Тым больш вайскову, тым больш беларускую? Добрыя рэчы казаў уніяцкі сьвятар з Вітэбску, чытаючы Эвангеле ля крыжа: хто прыніжаны на зямлі, на Небе ўчьвялічаны будзе. Ва ўсіх гэтых бітвах перамога была атрымана малым лікам. але вялікім паўсталым духам. Маці Сусьвету стаяла пры тых бітвах, бо вызначаліся там народныя лёсы. Лёс нашага народу, усяе нашае Зямлі вызначаецца і цяпер. Можа астатні раз. Ідзе Бітва Сьвятла і цемры, і німа ні татараў, ні славянаў, ні маскалёў, ні ліцьвінаў, ні французаў, ні рускіх — ёсьць Сьветлыя і Цёмныя, і Сьветлыя перамогуць. I ёсьць нешта большае за словы, якія называюць "мовай" — гэта ёсьць Думка, Душа. Дзякуй Табе, Ойча, што Выправіш Ты нашую загнаную старонку Адама Міцкевіча, які ўзвысіў Думку на Літве.

I даруй нам, любы Адаме, нашае невуцгва і страх. Занадта доўга мы былі ў няволі, але

Надзея ёсьць яшчэ!

Ня ведаю, хто напісаў гзтыя словы (мо Алесь Жамойцін?) да Палянэза Агінскага, ня чула іх выкананьня але ў саматужным вершы выразьней адчуваецца душа, чым, скажам, у дасканалым тэксьце Сокалава-Воюша. Дзівакаваты беларус, ён імкнецца ўзьнесьці сваю Мілавіцу. Гэга пасьля Агінскага, пасьля Міцкевіча, пасьля Багдановіча, калі спраўная ліцьвінская вобраць ужо надзейна ляжала на непаслухмяных пачуцьцях дзікіх крывічоў!

Зорка Венэра ўзышла над зямлёю,

Сьветлыя згадкі з сабой прывяла...

Алеся Наркевіча доўга шукалі, каб уручыць прыз ад радыё Свабоды. Нарэшце папрасілі пасьпяваць яшчэ раз. І ён зноў засьпяваў. Але нашто гэтая пахавальная жалоба па Беларусі, калі мы ўсе разам ляцім да зор?

Было шмат беларускай папсы, трохі рускіх мацюкоў, аднойчы чула покліч: "Жыве Літва!" Я не пайшла на яго, ведала: той, хто вынайшаў каштоўную формулу, ня можа выгукнуць яе ў вакно, бо адна толькі школа пратне Прастору. А знэрваваны Андрусь Мельнікаў марна змагаўся зь ветранымі млынамі, наказваючы не раскідаць плястыкавыя бутэлькі ды іншае сьмецьце на Полі. Ня стаў сьпяваць са сцэны, колькі яго ні прасілі, "Гэта мы!" Валяньціна Корзун і Тацяна Водзіч сказалі, што ён сьпяваў пасьля пры вогнішчы, калі мы зь Веранікай ужо сышлі адтуль. Пайшлі ў гасьцінны намёт Генадзя Шэпелева, калі адтуль ужо выбраліся Арына Вячорка з Андрусем. Улегліся на гадзінку спачыць перад дарогай дадому. Але амаль не заснулі, усё гаманілі-гаманілі ці пра дробязі, ці пра вечнасьць. Веранічка ўсё перажывала, што ня выказала як сьлед падзякі надзейнаму мужчыну Генадзю Шэпелеву, які ахінуў яе замерзлую, сваёй целагрэйкай, а пасьля як добры бацька, клапаціўся пра яе тут, у намёце. Некалі ж, здаецца, у 99-м, і мяне на Крапіўне сагрэў ягоны шынель. Адданасьць — надзвычай рэдкая якасьць, менавіта таму яна так высьмейваецца цёмнымі цяпер, а ў часы інквізыцыі выпальвалася агнём. "Я й перакрыжавацца ня ўмею, але ведаю, што ўсё ад Бога". Ах любы Генадзь, ды мы з табой аднэй веры! Усё будзе добра! Будзе жыць Нашая Літва-Воля!

Мы рушылі на аўтобус да Вопшы, адтуль на электрычку на Менск, а над

Крапівенскім полем, як і над усёй Зямлёю зьзяла Зорка Венэра.

Ганна Матусэвіч, Койданава.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

«Кожнаму не дагодзіш». Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знака да Года беларускай жанчыны11

Знайшлі статуэтку «Оскара» Паўла Таланкіна, што згубілася падчас пералёту з Нью-Ёрка ў Франкфурт1

ГУР раскрыла дэталі ўнікальнай спецаперацыі: у «Ахмат» укаранілі агента6

Жонка загінулага беларускага добраахвотніка патрабуе змяніць закон пра званне «Герой Украіны», якім нельга ўзнагародзіць замежнікаў4

У Еўрасаюзе 387 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства22

Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Чалябінскай вобласці — пашкоджаны знішчальнікі Су-57 і Су-345

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць