Архіў

Прымакова чакае Скарына

Па тым, якім чынам вырашыць Лукашэнка павіншаваць патрыярха расейскай палітыкі, можна будзе меркаваць і пра цяперашні стан адносін Менску з Крамлём.

29 кастрычніка спаўняецца 75 год з дня нараджэньня Яўгена Прымакова. З гэтай нагоды ў расейскіх і іншых СМІ зьявіліся рознага роду матэрыялы. Біяграфія юбіляра і ягоная палітычная кар’ера настолькі насычаны цікавымі падзеямі, што пісаць і гаварыць пра Прымакова-журналіста, разьведчыка, вучонага, дыплямата і выдатнага палітыка ўяўляецца справай ня вельмі цяжкай. Аднак, думаецца, наўрад ці ў вялікай замежнай прэсе можна будзе сустрэць у гэтыя дні апісаньні ролі Прымакова ў расейска-беларускіх адносінах часоў Лукашэнкавага праўленьня. А роля гэтая вельмі значная.

Калі ў Беларусі здарыліся першыя прэзыдэнцкія выбары, Яўген Прымакоў быў дырэктарам Службы замежнай разьведкі (СЗР). Агульнавядома, што ў бытнасьць Прымакова на гэтай пасадзе ў СЗР узмацнілася інфармацыйна-аналітычная сфэра дзейнасьці. І там наўрад ці маглі прамаргаць прыход у 1994 г. да ўлады ў Беларусі звычайнага дырэктара саўгасу з дэпутацкім мандатам, які пэрыядычна шумеў у Авальнай залі беларускага парлямэнту. Пасьля першага рэфэрэндуму ў траўні 1995 г., які адмяніў нацыянальную сымболіку і абвясьціў інтэграцыю з Расеяй, Васіль Быкаў неяк сказаў, што беларусы выбралі рэзыдэнта, а не свайго прэзыдэнта. Што да замежнай палітыкі, дык Лукашэнка ўзяў выразны антыамэрыканскі, антызаходні курс. І ўзяўся разьвіваць цесныя стасункі з рэжымамі краін арабскага Ўсходу. Такая палітыка цалкам адпавядала сьветаадчуваньню Прымакова, які зрабіўся ў студзені 1996 г. міністрам замежных спраў Расеі ў кабінэце Віктара Чарнамырдзіна. Узначаліўшы МЗС, Прымакоў на ўвесь голас стаў прапагандаваць ідэю шматпалярнага сьвету ў процівагу амэрыканскай гегемоніі. У рыторыцы на гэтую тэму менскія стратэгі стараліся яму не саступаць. Праўда, у адрозьненьне ад свайго прэм’ера, Прымакоў восеньню 1996 г. у Менску не зьяўляўся. У Беларусі добра памятаюць, як Чарнамырдзін са сьпікерамі абедзьвюх палат расейскага парлямэнту здалі пасьля другога рэфэрэндуму наіўнага старшыню Вярхоўнага Савету Шарэцкага, які так спадзяваўся тады на дапамогу Масквы ў справе ўціхамірваньня Лукашэнкі. Дасьведчаныя людзі кажуць, што да беларускага «мюнхену» прычыніўся і аўтарытэтны кіраўнік расейскага МЗС.

Трэба меркаваць, даволі моцны прыліў энтузіязму Лукашэнка адчуваў, калі Прымакоў зрабіўся прэм’ер-міністрам. Пры гэтым мала хто памятае, што яго кандыдатуру прапанавала фракцыя «ЯБЛык». Яўлінскі і ягоныя паплечнікі ніколі ня мелі сымпатый да Лукашэнкі. Тым ня менш, беларускі дыктатар усё часьцей стаў называць Прымакова сваім настаўнікам.

Як жартавалі дыпляматы, відаць, антыамэрыканскі Прымакоў і навучыў Лукашэнку таму, каб той выгнаў заходніх, а заадно і астатніх паслоў зь іх рэзыдэнцый у Драздах. Гэта ўжо пазьней, падчас югаслаўскага крызісу, Прымакоў сам калямбурыў, разварочваючы ў небе самалёт, які ляцеў у Вашынгтон. А ягоны беларускі вучань і наагул асабіста лётаў у Бялград да асуджанага Мілошавіча. Што зрабілася потым з гэтых салідарысціх намаганьняў, вядома. Мілошавіча перавезьлі ў Гаагу, а Ельцын груба перамясьціў Прымакова з маскоўскага Белага дому на пэнсію. Менавіта ўзроставыя парамэтры патрыярха расейскай палітыкі Прымакова, якому прадказвалі і прэзыдэнцкае крэсла, цалкам задавальнялі Лукашэнку, што імкнуўся за Прымаковым туды ж, у Крэмль.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Раман Якаўлеўскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося3

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

«Кожнаму не дагодзіш». Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знака да Года беларускай жанчыны11

Знайшлі статуэтку «Оскара» Паўла Таланкіна, што згубілася падчас пералёту з Нью-Ёрка ў Франкфурт1

ГУР раскрыла дэталі ўнікальнай спецаперацыі: у «Ахмат» укаранілі агента6

Жонка загінулага беларускага добраахвотніка патрабуе змяніць закон пра званне «Герой Украіны», якім нельга ўзнагародзіць замежнікаў4

У Еўрасаюзе 387 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства22

Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Чалябінскай вобласці — пашкоджаны знішчальнікі Су-57 і Су-345

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

«Калі яшчэ раз падымуць, адмовімся ад тура». Беларусы сутыкнуліся з падаражаннем авіябілетаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося3

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць