Архіў

Парафіяльныя ўгодкі ў Таронта

4-га ліпеня 1954 году нававысьвечаны сьвятар, што пасьля трох гадоў скончыў Украінскую духоўную акадэмію ў Вініпэгу, — айцец Міхась Мацукевіч, будучы першы ярарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы — маліўся ў літургіі зь вернікамі-беларусамі ў Таронта на вуліцы Дандэс-Вэст, дом №1000.

Гэты трохпавярховы будынак, добра дагледжаны, стаўся быў на даўжэйшы час нашым рэлігійным і грамадзкім цэнтрам. Называлі яго проcта “Тысяча”.

Сёлета 3-га кастрычніка мы адзначылі 50-я ўгодкі таронцкай парафіі Сьвятога Кірылы Тураўскага.

Урачыстасьць, пасьля сьвятой літургіі ў нашай царкве ў Беларускім рэлігійна-грамадкзім цэнтры на вул.Сан-Клеранс, адбывалася ў вялікай залі. Прысутных было чалавек паўсотні. Нехта скажа: малавата. Нельга забывацца, што ў бальшыні цяперашнія сябры або сяброўкі парафіі — гэта новыя беларускія эмігранты з бацькаўшчыны.

Сьвята адкрыў старшыня Каардынацыйнага камітэту сп.Руслан Качаткаў, коратка ахарактарызаваўшы гісторыю парафіі.

Прысутная старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі спн. Івонка Сурвілла вітала парафіянаў і гасьцей ад беларускай палітычна актыўнай нацыянальнай дыяспары.

Пярвінай беларускага руху, як на выгнаньні, так і ў паняволенай бацькаўшчыне, наша выдатная пісьменьніца і паэтэса Вольга Іпатава назвала нашу парафію. Слуханьне гімну “Магутны Божа” пасьля літургіі ў царкве натхняе суродзічаў, верных і лёсам пакрыўджаных, Богу і Беларусі адданых людзей.

Мы ўдзячныя Вользе Іпатавай і дзякуем ёй за прачытаньне пісьмовага прывітаньня нашай парафіі новым нашым япіскапам Васілём, што цяпер ёсьць у Гайлэнд-парку, Нью-Джэрзі.

Я, Кастусь Акула, прызнаюся, што цяжкавата мне апісваць, хто, як і што сказаў ці захаваўся. Ідзе справа пра праваслаўную царкоўную ярархію. Усіх трэба абвязкова дакладна назваць зь вялікай пашанай. А не, дык грэх цябе ў абдымкі.

Калі ж памятаеш, што бязгрэшных нідзе на сьвеце праваслаўным няма, лягчэй некага ці нешта апісваць для друку.

Раіса Жук-Грышкевіч заняла сваімі павольнымі разважаньнямі доўгі час. Яна ўсю сваю вялікую ўвагу аддала памяці нашага выдатнага архіяпіскапа Мікалая, першага япарха БАПЦ. Раіса наблізілася да па-мастацку зручна вышытага Ірэнкай Варабей твару ўсімі намі шанаванага, ня так даўно адышоўшага ў Сьвет Божы архіяпіскапа Мікалая. Калі ж Раіса са сьлязьмі ў вачох і дрыжачым голасам прамаўляла да выдатнай мастацкай выявы твару духоўніка, запраўды кранулася сэрца ў спагадзе да тых, каторым і мы самі, як бы ні хацелі, ня можам цяпер памагчы ў вялізным горы пры навале ідыёцкай бяды ў паняволенай цяпер Беларускай Рэспубліцы.

Мне далі нагоду ацэньваць першыя нашы крокі ў Канадзе, асабліва ў арганізацыі рэлігійнага жыцьця, куплі дому на таронтаўскай Дандэс-стрыт. Згадаў я і некалі вельмі актыўнага Цімафея Салановіча, што памагаў пры тэхнічнай апрацоўцы выданьня “Беларускі эмігрант”. Яму трэба была ад нас помач. Цімафей стараўся мець сям’ю, будчыню. Не ўдалося.

Лічу прыемнасьцю паведаміць чытачам “Беларусі”, што радыё “Свабода”, праз Інтэрнэт, пад загалоўкам “Cуайчыньнікі”, ужо паінфармавала сваіх слухачоў ці чытачоў пра пяцідзясятыя ўгодкі нашай парафіі БАПЦ Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта.

Дзякуем вам, працавітыя суродзічы са “Сваббоды”.

Памажы вам Божа! Жыве Беларусь!

Кастусь Акула, Таронта

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму3

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторыя ў ЕГУ — гэта гістфак вашай мары. Еўрапейскі дыплом з навучаннем на беларускай мове пры інтэнсіўным вывучэнні англійскай. І поўная свабода1

У выніку ўдараў Ізраіля па Іране ліквідаваныя дзевяць вядучых фізікаў-ядзершчыкаў4

Рабаванні, згвалтаванні і нават крадзеж адзення з труны: Мінск крымінальны пры Сталіне2

Зяленскі: Лукашэнка баіцца і перанясе вучэнні далей ад мяжы з Украінай16

Ініцыятыва Maldzis вяртае старадрук Сімяона Полацкага11

Марадона падчас свайго візіту ў Беларусь не захацеў сустракацца з Румасам1

Лукашэнка пракаментаваў збіццё сабакі ў Гродне і расказаў пра сваё трапяткое стаўленне да жывёл10

Дроны УСУ ўдарылі па двух расійскіх аб’ектах ВПК

Уладальніца беларускага брэнду жаночага адзення Moshe здзівілася шалёным цэнам канкурэнтаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму3

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць