Архіў

Неразгаданыя таямніцы Сяргея Войчанкі

Памятаю, зь якім зачараваньнем узіраўся я калісьці зімовым вечарам ля Опэры ў афішы «Дона Карляса» і «Казак Гофмана». У іх было нешта надзвычайнае, таямнічае. Культура выкананьня, філіграннасьць дэталяў і нечуваная ў тыя векапомныя 1980-я свабода… Сюрэалістычныя паводле стылю, яны ўспрымаліся цалкам нераэальнымі для савецкае эпохі.

Памёр Сяргей Войчанка. Кожны з нас, каму пашчасьціла жыць у Беларусі, добра знаёмы зь ягонай творчасьцю, хоць ня ўсе ведалі, што запамінальныя афішы — ягоныя. Малюнкі, плякаты, карціны Войчанкі можна было ўбачыць на старонках «Крыніцы» ды «Бярозкі», на тэатральных афішах, у кнігах «Мова. Знаёмая незнаёмка» Нормана ды «Як выбіраюць імёны» Івашковай. Сваю першую мастакоўскую ўзнагароду Войчанка атрымаў адразу, як выйшаў са сьценаў Тэатральна-мастацкага інстытуту ў 1984 г., за нізку плякатаў «Гісторыя Менску».

Вобразы ягоных палітычных і каляпалітычных мастакоўскіх іранізмаў засядалі стрэмкаю ў людзкой сьвядомасьці. Пацыфісцкія й экалягічныя ягоныя плякаты сталіся клясыкай.

Праз увесь час ягонае імя стаяла побач зь імем Уладзімера Цэсьлера, зь якім зьвёў яго лёс яшчэ падчас вучобы. Слава прыйшла да іх вельмі рана: яны пасьпелі стаць ляўрэатамі яшчэ «ўсесаюзных» конкурсаў плякату. Яшчэ на самым прадвесьні «перастройкі» іхны вобраз Маркса, які галіўся брытваю Gilette, атрымаў усясьветную вядомасьць. Літаральна за месяц да сьмерці Сяргея Войчанкі адбылася й іх супольная выстава на парыскім Манмартры.

Войчанка з Цэсьлерам захапляліся поп-артам, пераўвасабляючы клясычныя брэнды ва ўласныя. Іхны праект «Дваццаць з ХХ», што ўяўляў сабою дваццаць яек, якія сымбалізавалі стылі самых выбітных творцаў мінулага стагодзьдзя, меў незвычайны, хаця й спрэчны, посьпех.

Менш вядомая аказалася асабістая творчасьць Сяргея Войчанкі як жывапісца. Ягоныя «Рыба», «Насарог» ды «Чарапаха», а таксама «Кітайскі квартал», «Чынгісхан» застануцца ў гісторыі мастацтва праз той жа досьціп і напоўненасьць зашыфраванымі прыпавесьцямі, пароль да якіх так і застанецца неразгаданым.

СХ

Каментары

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй22

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Каверын выбачыўся за прапанову эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай66

Дрон ці балістыка? Што гэта за «Пелікан», якім сёння ўкраінцы атакавалі Маскву6

Першая ў гісторыі горада. У Баранавічах дзяўчынку назвалі вельмі рэдкім старажытнагрэчаскім іменем 8

Вядомы расійскі футбаліст паспрабаваў прачытаць фразу па-беларуску і пацярпеў фіяска ВІДЭА15

«Спачатку мы пяць дзён запар пілі піва, а потым пайшлі ў студыю». Беларусы стварылі панк-гурт у Амерыцы і запісалі альбом па-беларуску10

«Маё сэрца разбіта». Эд Шыран выбачыўся пасля скандалу з адхіленнем рэпера Маклмора праз прапалесцінскія лозунгі10

Блінчыкі з шакаладам, пельмені і не толькі. Чым кормяць школьнікаў у новым навучальным годзе4

Двое дзяцей прапалі ў Браслаўскім раёне, іх у лесе знайшла жанчына-грыбніца3

У міліцыі расказалі падрабязнасці пошуку хлопчыкаў з Бараўлян5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй22

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць