Архіў

Што такое Ленін

Учора на акне ў мэтро я бачыла яго профіль, умаляваны ў контур чырвонай зоркі. Пад малюнкам — подпіс. Піянеры назьбіралі мэталалому, зь яго пабудавалі вагон мэтро (!), а Ленін тут дзеля таго, што гэта ён стварыў такую беззаганную сыстэму, калі дзеці зьбіраюць жалеза, макулятуру і зграбаюць лісьце на суботніках, замест таго каб іграць на бас-гітары і паліць марыхуану. Леніну — дзякуй за зіму і лета, вясну і восень, Леніну — безьліч хвалебных песень, вершаў і чужога таленту, Леніну — па Леніну на поўны рост у кожнае мястэчка, па бюсьце Леніна ў кожную буйную вёску, Леніну — вуліцы, плошчы і станцыі мэтро. А што такое гэты «Ленін», наўрад ці растлумачыць і той, хто ўпарта замазвае «плошчу Леніна» ў падземнай электрычцы і асадкай вяртае «незалежнасьць» на яе месца.

Ці ведаюць сёньняшнія маладыя, хто гэты безвалосы чалавек з працягнутай рукой, зь якім нам прыйдзецца сумесна жыць яшчэ невядома колькі часу, пакуль экскаватар не падыме яго ўгору і не разгайдае, а працягнутая рука не памахае на вечнае разьвітаньне? Я вырашыла задаць наступныя пытаньні выпадковым і невыпадковым маладым людзям: хто такі Ленін? Больш добрага ці больш дрэннага ён зрабіў для Беларусі?

Наста вучыцца на другім курсе на філфаку, Ленін для яе — «герой адной дзіцячай кніжкі, якая неяк тупа па-дэбільнаму называлася: «Дзяцінства Ўльянава» ці нешта падобнае». «Для Беларусі Ленін зрабіў больш добрага, чым кепскага, ня ў прыклад Сталіну, — кажа Наста. — Ён зрабіў нэп, а пра нэп я глядзела прыкольны фільм: спэкулянты, валютчыкі… жывенька так». Помнікі Наста прапануе пакінуць, «калі яны ня кідаюцца ў вочы». А лепш іх пераплавіць у трактары, лавачкі і ліхтары.

Сястра Насты Хрысьціна вучыцца ў дзявятай клясе расейскамоўнай гімназіі ў Заводзкім раёне (яна кажа, што ў беларускамоўнай клясе вучацца поўныя лахі і рагоча). Ленін Хрысьціне падабаецца «як мужчына». Яна ня ведае, хто ён, бо не захапляецца гісторыяй, але ведае, што ён быў «круты». «Ён тыпу быў бальшавік, але ў душы яму гэта ня трэба было», — кажа Хрыся. Для Беларусі ён рабіў толькі добрае, «выдаваў толькі добрыя ўказы і дэкрэты». Помнікі Хрысьціна разбураць ня раіць: «Хай стаяць. Усё ж Ленін ёсьць Ленін. Ён быў больш за народ, чым усе астатнія, хто зь ім жыў». Крыху падумаўшы, Хрысьціна вырашае, што помнікі трэба зьвезьці ў адно месца і адкрыць там фан-клюб Леніна.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Тэда Лі

Каментары

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою14

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»6

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы12

Трамп заявіў, што новы вярхоўны лідар Ірана жывы, але паранены

Сям’я Вані Сцяцэнкі, які праходзіў рэабілітацыю ў Дубаі, тэрмінова вярнулася дамоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою14

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць