Архіў

Свае сярод сваіх

Беларусь апынулася на вастрыі геапалітычнае барацьбы. Аб гэтым сьведчаць падзеі апошніх тыдняў у Камісіі ААН па правах чалавека ў Жэнэве. Спэцдаклад па Беларусі ёсьць. А ці будуць спэцдакладчыкі ААН?

У цэнтры ўвагі Камісіі ААН па правах чалавека апынулася рэзалюцыя пра беларускую сытуацыю за 15 красавіка мінулага году. Сёлета да 20 красавіка камісія павінна вярнуцца да разгляду гэтага пытаньня па выніках спэцдакладу Адрыяна Севярына аб правах чалавека ў Беларусі. Ня выключана, што рэзалюцыя будзе зьнята з абмеркаваньня, а сам інстытут спэцдакладчыкаў скасаваны.

Сам па сабе Севярынаў даклад ня выклікаў сэнсацыі ні ў міжнароднай супольнасьці, ні, тым больш, у самой Беларусі. Факты парушэньня правоў чалавека ў краіне абнародаваліся неаднойчы, пагаршэньне сытуацыі апошнім часам нязьменна адзначаецца самымі рознымі міжнароднымі арганізацыямі. Ня стаў нечаканым і адказ афіцыйнага Менску на крытыку: кіраўнік беларускай дэлегацыі Сяргей Алейнік патрабаваў ад Севярына прабачэньняў перад беларускім народам за абразу. Спэцдакладчык, у сваю чаргу, абвінаваціў Менск у крывадушнасьці.

Спрактыкаваны дыплямат А.Севярын апынуўся пад скрыжаваным агнём — яго атакавалі ня толькі беларускія чыноўнікі, але й Ірына Красоўская, на думку якой даклад вызначаўся празьмернай мяккасьцю. Сытуацыя, аднак, выявілася значна вастрэйшаю, чым уяўлялася беларускім праваабаронцам. Значная частка краін поруч зь Беларусьсю дамагаецца замацаваньня такога мэханізму прыняцьця рашэньняў, які б дазволіў увогуле здымаць з разгляду пытаньні па правах чалавека ў канкрэтных краінах і, як вынік, ліквідаваць у будучыні сам інстытут спэцдакладчыкаў. Расеі, напрыклад, ужо ўдалося наладзіць падрыхтоўчую працу ў кулюарах такім чынам, што рэзалюцыя па сытуацыі ў Чачэніі, напрыклад, на 61-й сэсіі камісіі ААН разглядацца ня будзе!

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Жэнэва

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў10

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты38

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»6

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру36

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў10

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць