Грамадства11

Латушка абмеркаваў з чыноўнікам французскага МЗС «падыходы да працягу дыялогу»

Падыходы да працягу дыялогу Беларусі і Францыі на ўзроўні палітычных дэпартаментаў міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін абмеркаваў пасол Беларусі Павел Латушка з дырэктарам дэпартамента кантынентальнай Еўропы французскага МЗС Эрыкам Фурнье.
Як паведамляе прэс-служба беларускага пасольства, сустрэча прайшла 21 студзеня ў Міністэрстве замежных спраў Францыі.

Пасол Беларусі падкрэсліў, што ў якасці прыярытэтаў у сваёй дзейнасці бачыць развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэнне гуманітарных сувязяў з прыярытэтам сферы культуры, садзейнічанне рэалізацыі рэгіянальных кантактаў.
Латушка зазначыў, што будзе спрыяць развіццю канструктыўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Францыяй па ўсіх кірунках узаемадзеяння.

Бакі абмеркавалі падыходы да ўдзелу дэлегацыі беларускіх прадпрыемстваў у сельскагаспадарчым салоне SIMA, што мае адбыцца ў Парыжы ў лютым 2013 года.
Разгледжаны таксама шэраг канкрэтных інвестыцыйных праектаў, запланаваных да рэалізацыі ў хуткімі часе.

Адбыўся абмен меркаваннямі аб перспектывах развіцця і пашырэння дагаворна-прававой базы паміж краінамі і міжпарламенцкіх кантактаў.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер5

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону1

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

«Да нашай машыны ішла хутчэй за міліцыянтаў». Як у Мядзельскім раёне шукалі зніклую 74-гадовую жанчыну2

Навукоўцы высветлілі, якія прадукты ў рацыёне жанчын сярэдніх гадоў павышаюць шанцы на здаровае старэнне

Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага6

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа4

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся13

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер5

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць