«Лічы, што я ў камандзіроўцы»: палітвязень Юрый Рубцоў едзе на «хімію» ФОТАРЭПАРТАЖ
Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў увесь час з'яўляўся на людзях у футболках з палітычнымі лозунгамі. Самая вядомая майка Рубцова — са словамі «Лукашэнка, сыходзь!»
Менавіта ў такой футболцы Рубцова затрымалі пасля сёлетняга Чарнобыльскага шляху. Суддзя Кірыл Палулех пасадзіў Рубцова «на суткі», а пасля сам падаў пазоў: нібыта Рубцоў абразіў яго падчас суду.
6 кастрычніка 2014 года суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Наталля Вайцяховіч прысудзіла Рубцова да 2,5 гадоў «хіміі», год адразу скасавалі па амністыі. Праваабаронцы заўважалі, што судовы працэс па справе Рубцова праходзіў са шматлікімі парушэннямі і што сапраўнай прычынай пераследу з'яўляецца палітычны актывізм Рубцова. Пасля абвяшчэння прысуду праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў Юрыя Рубцова палітычным вязнем.
Каментары