Грамадства33

Наталля Пяткевіч узначаліць турыстычны бізнэс Аляксандра Шакуціна

Былы памочнік прэзідэнта Наталля Пяткевіч узначаліць кампанію «Шантэр», якая будзе займацца турыстычным бізнесам.

Такая розная Пяткевіч.

Інфармацыю пра гэта пацвердзіў адзін з уладальнікаў кампаніі Аляксандр Шакуцін.

Упершыню аб гэтым праекце стала вядома падчас сустрэчы Шакуціна з Аляксандрам Лукашэнкам. Сенатар тады анансаваў будаўніцтва некалькіх новых аб'ектаў, у прыватнасці, санаторыя на 240 месцаў і гасцініцы на 150 месцаў. Аляксандр Шакуцін адзначыў, што ў бліжэйшы час будзе прэзентаваны новы праект — турыстычная кампанія, якая мае ў сваім складзе паляўнічую гаспадарку.

Паляўнічую гаспадарку «Чырвоны бор» (Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць) развівае Мікалай Варабей, адзін з партнёраў Шакуціна па машынабудаўнічым холдынгу «Амкадор» і «Салеа», банку «Абсалютбанк», а таксама нафтатрэйдару «Інтэрсэрвіс». Менавіта «Інтэрсэрвіс» арандуе землі на тэрыторыі аднайменнага рэспубліканскага ландшафтнага заказніка. Восенню мінулага года там быў пабудаваны турыстычны комплекс прэміяльнага сегмента.

Тут з'явіліся віп-катэджы і драўляныя домікі з сонечнымі батарэямі і геатэрмальным ацяпленнем. У «Чырвоным бары» ўзвялі рэстаран, кіназалу, канферэнц-залу, трэнажорную залу, лазню і іншыя абавязковыя атрыбуты такога комплексу.

Але разынка комплексу — прыродная. У спецыяльна загароджаных вальерах можна ўбачыць зуброў, аленяў, ласёў, казуль і муфлонаў. Акрамя таго, наведвальнікі могуць паназіраць за птушкамі. Вакол прыроднага комплексу шмат азёр ледніковага паходжання, дзе можна рыбачыць і купацца.

Для прасоўвання гэтага аб'екта «Інтэрсэрвіс» стварыў кампанію «Шантэр». Яна таксама аб'яднае некалькі аб'ектаў адпачынку «Амкадора». У прыватнасці, санаторый «Пралеска», які размешчаны на беразе Мінскага мора, базу адпачынку «Рудакова» на Нарачы, дзіцячы лагер «Даманава» ў Маладзечанскім раёне. Гасцініцу плануецца пабудаваць у складзе дзелавога комплексу, ўчастак пад будаўніцтва якога вылучаны на супрацьлеглым баку ад «Мінск-Арэны».

«Аб'екты будуць падвергнутыя сур'ёзнай мадэрнізацыі. У цэлым мы плануем выдаткаваць на рэалізацыю гэтых праектаў больш за $100 мільёнаў», — распавёў старшыня рады дырэктараў холдынгу «Амкадор» Аляксандр Шакуцін. Паводле яго слоў, «мы хочам займацца экспартам паслуг, прыносіць у краіну валютную выручку». «Ужо да нас едуць турысты не толькі з Расіі, але і з цывілізаванай Еўропы — Аўстрыі, Германіі. Мы хочам паказаць, што і ў Беларусі шмат добрых месцаў для адпачынку. Дарэчы, назва кампаніі «Шантэр» расшыфроўваецца як «Шыкоўны Адпачынак На ТЭрыторыi Радзiмы», — рэзюмаваў Шакуцін.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам32

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Перастаў адкрывацца сайт «Вячэрняга Бабруйска»

Хэдлайнерам канцэрта пасля велакарнавала «Віва, Ровар» будзе Стас П'еха1

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы11

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская14

На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»1

IT-мільянер Гурскі: Прафесія будучыні — шаманы промпту8

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу закрылі9

«Гэта як ВІЧ у людзей». Беларуска выратавала бяздомнага ката і спрабуе вылечыць яго ў Польшчы ад цяжкай хваробы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам32

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць