Грамадства3939

Мастацтвазнаўца Харэўскі: Новыя грошы выглядаюць бездапаможна

На мінулым тыдні стала вядома, што ў 2016 годзе ўрад правядзе дэнамінацыю нацыянальнай валюты. Ужо былі прадэманстравыя ўзоры новых грошай – папяровых і металічных. Мы папрасілі з дызайнерскага гледзішча прааналізаваць новыя рублі і капейкі мастацтвазнаўцу Сяргея Харэўскага.

Сяргей Харэўскі. Фота Сяргея Гудзіліна.

«Апроч усяго іншага, я з’яўляюся нумізматам, збіраю металічныя грошы розных краін. На фоне маёй калекцыі, прапанаваныя беларускія грошы, блякнуць. Вельмі расчаравалі капейкі. Тым больш, што юбілейныя беларускія манеты атрымлівалі многія прэстыжныя міжнародныя прэміі, выконваюць вельмі прафесійна. Чакалася, што на такім сур’ёзным дызайнерскім і ювелірным узроўні, як юбілейныя манеты, будуць і штодзённыя.

Новыя капейкі выглядаюць лапідарнымі і нецікавымі. Драбнейшыя манеты з невялікімі дэталямі амаль цалкам імітуюць савецкія.

А буйнейшыя – няўдалая копія літоўскіх літаў. Выглядае гэта вельмі бездапаможна.

За прыклад можна ўзяць шмат усяго. Напрыклад, Новая Зеландыя бярэ на манеты рэдкія і адметныя прыклады ўласнай флоры і фаўны. Такія манеты расказваюць табе нешта пра краіну.

Вельмі прыгожыя манеты ў Харватыі, мы разумеем, што гэта за краіна, уяўляем яе характар.

Што тычыцца купюр, то відавочна абсалютная бездапаможнасць купюры наміналам 5 рублёў. Нейкае незразумелае гіпатэтычнае гарадзішча, якое нам нічога не гаворыць. Гэта суцэльная недарэчнасць.

У цэлым, не надта фантазіравалі, выкарысталі ўсе тыя самыя сюжэты, што маем цяпер, толькі зрабілі іх у горшым выкананні. На сённяшніх грошах, асабліва буйного наміналу, выявы чытаюцца ясна і цалкам. На прапанаваных жа выявы нарэзаныя як калаж. З мноствам лішніх дэталяў. Паводле кампазіцыйнага вырашэння, новыя купюры выглядаюць значна горш.

Калі мяняць грошы, то можна памяняць і серыю ілюстрацый. Такі падбор архітэктуры выклікае мноства пытанняў.

Нам прапануецца імітацыя еўра ў значна горшым выкананні. Можно было б прадставіць розныя стылі, розныя эпохі. Няўжо ў Магілёўскай вобласці няма нічога больш вартага за музей Масленікава? Тая ж Свята-Мікалаеўская царква, адноўленая ратуша. Хто гэта адбіраў, якія крытэры? Чаму б не размясціць некаторыя абразы.

І шчыра кажучы, будынак Нацыянальнай бібліятэкі ў такім выкананні, у такім размяшчэнні, не пераконвае. У Мінску ёсць куды больш сур’ёзныя архітэктурныя ансамблі. Візітоўкай Мінска для многіх па сёння застаюцца прывакзальныя вежы, ці плошча Перамогі, ці панарама Верхняга горада, ці выява абраза Маці Божай Мінскай, якая ёсць гербам Мінска.

Гістарычны досвед паказвае, што размяшчэнне вядомых асоб на грошах, гэта вельмі сумніўна. Персаніфікаваць грошы небяспечна. Якая градацыя? Чаму Касцюшка будзе 5 рублёў, а Купала – 10? Мы сутыкнемся з праблемай, каго размяшчаць на якой купюры.

Па-другое, у нашым грамадстве няма кансэнсусу адносна гістарычных асоб. Я б шанаваў Івана Насовіча, аўтара першага беларускага слоўніка, які не ўвайшоў пакуль у нашу свядомасць. Для таго, каб асобы былі на грашах, яны павінны трывала ўвайсці ў школьную дыдактыку, нацыянальны наратыў, каб ні ў каго не ўзнікала пытанняў.

Мы не бачым крока наперад, а толькі крок назад. Спроба схрысціць быка і індыка, зымітаваць еўра ў такіх калажных выявах, абсалютна няправільна».

Каментары39

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам7

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

Як за год змяніліся цэны на нерухомасць у буйных гарадах. Сталіца не ў лідарах росту

Мелоні і Макрон пасварыліся наконт Украіны. Мерц стараецца іх памірыць5

Правы кандыдат Сіміён нечакана прайграў на выбарах прэзідэнта Румыніі і ўжо прызнаў паразу3

Фермеры наракаюць: ураджай будзе малы. Такіх частых замаразкаў не назіралі апошнія 30 гадоў5

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам7

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць