Спорт1212

Ваўкі супраць паляўнічых. Сёння: матч Лігі чэмпіёнаў «Рома» — БАТЭ

29 верасня БАТЭ перамог з лікам 3:2

Сёння барысаўскі БАТЭ правядзе заключны матч групавога раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У Рыме барысаўскі клуб згуляе супраць «Ромы». Пачатак у 22:45. Трансляцыя на «Беларусь-2», або на сайце tvr.by.

29 верасня БАТЭ выйграў у Барысаве з лікам 3:2 (пасля першага тайма лік быў 3:0, а калі пераможа сёння, то гарантавана трапіць або ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, або ў 1/16 Лігі Еўропы.

Становішча камандаў: Барселона — 13, Баер, Рома — 5, БАТЭ — 4.

Сёння ў Леверкузэне таксама гуляюць «Баер» — «Барселона».

На перадматчавай прэс-канферэнцыі ў галоўнага трэнера БАТЭ Аляксандра Ермаковіча спыталі:

— Трэнер «Ромы» сказаў, што для перамогі трэба, каб на полі было 11 ваўкоў і яшчэ 18 ваўкоў на лаўцы. Не страшаць такія заявы?

— Не, не страшаць, Трэнер матывуе сваю каманду. Мы разумеем важнасць гэтай гульні. Усе сродкі добрыя. Мы можам сказаць, што ў нашых лясах таксама ёсць ваўкі.

— І добрыя паляўнічыя, — дадаў прэс-аташэ БАТЭ Сяргей Дашкевіч.

Каментары12

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь103

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага35

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі2

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь103

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →