Свет

Снегапад у Японіі: 5 загінулых, больш за 200 параненых

Праз снегапады ў Японіі загінулі пяць чалавек і звыш за 200 атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.

KYODO

Няшчасныя выпадкі, у якіх людзі гінулі або атрымлівалі траўмы, былі зарэгістраваныя ў палове рэгіёнаў краіны. Як правіла, грамадзяне пакутавалі ад удараў і расцяжэнняў падчас падзенняў.

З-за непагадзі ў Японіі адмененыя сотні авіярэйсаў, без святла знаходзяцца тысячы жылых дамоў.

Паводле паведамленняў нацыянальнай метэаслужбы, на японскім востраве Асіма 24 студзеня ўпершыню за 115 гадоў выпаў снег. Апошні раз падобная прыродная анамалія назіралася 12 лютага 1901 года. Разам з тым у Токіо снежных ападкаў не выпадала — тут стаіць марознае, але яснае надвор'е.

Нечаканае пахаладанне таксама прыйшло і ў іншыя азіяцкія краіны. Так, у Рэспубліцы Карэя другія суткі запар адмяняюцца авіярэйсы на востраве Чэджу, дзе размешчаны папулярныя курорты. Востраў замяло наймагутным за апошнія дзесяцігоддзі снегападам. Тысячы турыстаў не могуць пакінуць востраў і заблакаваныя ў мясцовым аэрапорце. Упала і тэмпература ў Ганконгу. Паводле апошніх дадзеных, тут адзначаецца ўсяго толькі тры градусы цяпла — для вострава гэта самая нізкая тэмпература за апошнія 60 гадоў.

Сур'ёзныя пахаладання назіраюцца і ў Кітаі.

Каментары

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Галоўнае
Усе навіны →