Грамадства4242

Лідары італьянскіх і брытанскіх неанацыстаў наведалі Беларусь, іх суправаджалі Дзермант і Шпакоўскі

Надзвычай неардынарныя асобы з Еўропы завіталі ў Беларусь у пачатку красавіка. Адзін з іх увогуле адкрыта называе сябе фашыстам. З паведамленняў у сацсетках кіраўнікоў праектаў «Цытадэль» і «Номас» вынікае, што ў нашай краіне знаходзяцца лідар італьянскай партыі Forza Nuova («Новая сіла») Рабэрта Ф'ёрэ і старшыня Брытанскай нацыянальнай партыі Нік Грыфін.

Раберта Ф'ёрэ — чацвёрты злева, Нік Грыфін — шосты.

Сам спадар Грыфін змяшчае ў сваім твітары здымак з помнікам Сталіна. А Ф'ёрэ выклаў фота з нейкага рэстарана, дзе, апроч яго, прысутнічалі філосаф Аляксей Дзермант, палітычны аглядальнік Аляксандр Шпакоўскі, эканаміст Аляксандр Сінкевіч, палітолаг Юрый Шаўцоў. Усе яны — пастаянныя эксперты на дзяржаўным ТБ Беларусі.

Таксама Ф'ёрэ меў сустрэчу з прадстаўнікамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, якой кіруе Сяргей Гайдукевіч.

Яшчэ некалькімі здымкамі побыту Грыфіна і Ф'ёрэ ў Мінску падзяліліся ўдзельнік праекта «Цытадэль» Аляксей Дзермант і кіраўнік кансерватыўнага цэнтра «Номас» Пятро Пятроўскі. У каментарах у фэйсбуку Дзермант адзначае, што ніякай інфармацыі для прэсы аб прыездзе гасцей не будзе.

Хто ж такія гэтыя Ф'ёрэ і Грыфін? Гэта крайне правыя, маргінальныя палітыкі Італіі і Вялікабрытаніі.

Рабэрта Ф'ёрэ пачынаў свой шлях у палітыку пры канцы 1970-х з арганізацыяй «Трэцяя пазіцыя», што прытрымлівалася неафашысцкай ідэалогіі. Абвінавачваўся ў тэрарыстычнай дзейнасці ў 1970-я. Уцякаючы ад імавернага арышту, Фіёрэ пераехаў у Вялікабрытанію. Прапагандыст ідэй Юліуса Эвола, ідэолага неафашызму.

У 1999 годзе Ф'ёрэ вярнуўся ў Італію, дзе па сёння ўзначальвае «Новую сілу». Доўгі час быў у кааліцыі з яшчэ адной ультраправй партыяй Італіі «Сацыяльнае дзеянне», якую ўзначальвала ўнучка Беніта Мусаліні Алесандра.

Гэтая палітычная сіла сімпатызуе Уладзіміру Пуціну. Ф'ёрэ рашуча падтрымаў далучэння Крыма да Расіі, а таксама расійскую пазіцыю па Украіне. Летась італьянец быў удзельнікам «Міжнароднага рускага кансерватыўнага форуму», які сабраў у Санкт-Пецярбурзе неафашыстаў з усёй Еўропы.

«Я не лічу, што называцца фашыстам ганебна, але заявы аб тым, што нацыст, я лічу паклёпам і спробай дыскрэдытацыі», — казаў Ф'ёрэ ў 2015 годзе ў Расіі.

Вось так выглядаюць мітынгі Forza Nuova ў Італіі. Нацысцкія ўскідванні рук, неанацысцкія сімвалы кшталту кельцкага крыжа на такіх мерапрыемствах з’яўляюцца звычайнай справай.

Нік Грыфін на сёння яшчэ менш паспяховы палітык за свайго італьянскага калегу і сябра. Хаця Грыфін з’яўляўся кіраўніком Брытанскай нацыянальнай партыі, а таксама быў дэпутатам Еўрапарламента.

Калі Грыфін быў рэдактарам часопіса The Rune, то дэманстратыўна ў сваіх публікацыях адмаўляў існаванне Халакоста. Ён пераконваў, што брытанскія СМІ цалкам кантралююцца габрэямі, якія прамываюць белым брытанцамі мазгі, каб тыя прымалі ідэю мультыкультуралізму.

Такое фота з Беларусі Нік Грыфін змясціў у сваім твітары.

У 1998 годзе Грыфін нават быў прызнаны вінаватым у распаўсюдзе матэрыялаў, што распальваюць нацыянальную варажнечу. Ён быў прысуджаны да 9 месяцаў зняволення з адтэрміноўкай на два гады. Яшчэ раз ён арыштоўваўся ў 2004 годзе. У 2009-м Грыфін заклікаў тапіць караблі з афрыканскімі нелегаламі.

Цяпер рыторыка Грыфіна і яго партыі стала больш памяркоўнай. У 2014 годзе суд Уэльса прызнаў Грыфіна банкрутам. У той жа год Грыфін быў выключаны з шэрагаў БНП за «спробу дэстабілізацыі палітычнага руху і цкавання сябраў арганізацыі».

Грыфін таксама падтрымлівае Уладзіміра Пуціна і Расію. «Масмедыя называюць нас фашыстамі. Але мы не фашысты. Фашысты тыя, хто, напрыклад, забівае рускіх ва Украіне», — казаў Грыфін.

Вось такіх палітыкаў прывозяць у Беларусь. «Прыўкрасныя інтэлектуалы, еўрапейскія патрыёты, кансерватары з вялікай літары», — напісаў пра гэтых людзей Пятро Пятроўскі.

У сваім твітары Ф'ёрэ напісаў, што сустракаўся таксама з сенатарам Марзалюком. Нам пакуль не ўдалося датэлефанавацца да сп.Марзалюка, каб даведацца пра змест гутаркі.

Каментары42

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →