Навука і тэхналогіі

За стырном лепш слухаць аўдыякнігі, чым размаўляць па тэлефоне. Нават праз гучную сувязь

Пасіўнае праслухоўванне аўдыя — падкастаў, музыкі, аўдыякніг — падчас кіравання аўтамабілем амаль не ўплывае на хуткасць рэакцыі кіроўцы. Зусім іншая справа — размовы па тэлефоне, нават калі рукі пры гэтым вольныя.

Пра гэта піша тэлеграм-канал «Сybulinka» са спасылкай на нядаўняе даследаванне японскіх навукоўцаў.

Эксперымент паказаў, што неабходнасць адказваць на пытанні ўслых істотна зніжае здольнасць чалавека рэагаваць на візуальныя стымулы. Вынікі зноў ставяць пад сумнеў бяспеку любых тэлефонных размоў за стырном.

У чым сутнасць эксперымента

У даследаванні бралі ўдзел 30 чалавек. Ім прапанавалі выконваць простае візуальнае заданне ў трох розных умовах: у цішыні, падчас праслухоўвання аўдыя і падчас размовы.

Задача была наступнай: як мага хутчэй пераводзіць позірк з цэнтра экрана на чырвоную пляму, якая з'яўлялася ў выпадковых месцах. Рухі вачэй фіксаваліся з частатой 60 кадраў у секунду.

Падчас «размоўнай» фазы даследчыкі задавалі ўдзельнікам пытанні. Адны тычыліся фактаў (напрыклад, назваць сталіцы краін), іншыя патрабавалі звярнуцца да ўспамінаў (што чалавек еў на сняданак ці што надзяваў учора).

Шакавальныя лічбы

Аналіз паказаў каласальную розніцу паміж слуханнем і маўленнем. Навукоўцы падзялілі рух вачэй на тры фазы: пачатак руху, перамяшчэнне позірку і яго стабілізацыя на аб'екце. Падчас размовы пагаршаліся ўсе паказчыкі.

Калі сам рух позірку да цэлі падчас размовы займаў каля 260 мілісекунд (супраць 142—161 мс пры праслухоўванні аўдыя), то лічбы стабілізацыі аказаліся ашаламляльнымі.

Каб сфакусаваць позірк на пляме, удзельнікам падчас актыўнай размовы патрабавалася ў сярэднім больш за секунду. Тым, хто проста слухаў падкаст, на гэта трэба было менш за палову секунды.

Пры гэтым паказчыкі групы, якая проста слухала аўдыя, амаль не адрозніваліся ад тых, хто выконваў заданне ў поўнай цішыні.

Чаму так адбываецца

Аўтары даследавання тлумачаць гэта тым, як мозг размяркоўвае рэсурсы. Слуханне — гэта пасіўная апрацоўка інфармацыі. А вось дыялог патрабуе складанага алгарытму: пошук звестак у памяці, планаванне адказу, каардынацыя маўленчага апарату. Гэтыя працэсы пачынаюць «канкураваць» з сістэмамі, якія адказваюць за хуткія рухі вачэй.

У чым галоўная небяспека

Хоць тэсты праходзілі ў лабараторыі, высновы маюць прамое значэнне для дарожнай бяспекі, бо 90% інфармацыі кіроўца атрымлівае праз зрок.

Асаблівую трывогу выклікае той факт, што найгоршыя вынікі «размоўная» група паказвала тады, калі мішэнь з'яўлялася ўнізе экрана. Менавіта ў ніжнім візуальным полі кіроўцы звычайна ўзнікаюць дзеці, жывёлы, ямы на дарозе і дарожная разметка.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць