Здароўе

Топ-5 цікавых фактаў пра дыябет і добрыя глюкометры

Цукроўку называюць «ціхай забойцай». «Ціхай», таму што павышаны ўзровень глюкозы крыві спачатку боляў не выклікае. Вы можаце жыць спакойна і шчасліва і нават не падазраваць, што хвароба ёсць і яна прагрэсуе.

«Наша Ніва» разам з сеткай крамаў медтэхнікі і тавараў для прыгажосці і здароўя «Скажы здароўю «ТАК!» сабрала для вас асноўнае, што трэба ведаць пра хваробу. Ці трэба яе баяцца, як з ёй жыць і хто ў групе рызыкі. А таксама — што ўжо сёння трэба рабіць тым, хто не хоча захварэць на цукровы дыябет, каб потым не было позна.

Ніжэй — галоўнае занатаванае з размовы з загадчыкам эндакрыналагічнага аддзялення 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Галінай Караленка.

Калі пачынаць хвалявацца

Трэба разумець, што дыябет ёсць двух тыпаў. Большасць людзей, 80-90 працэнтаў, хварэюць на другі тып цукроўкі, якую яшчэ называюць «цукроўкай пажылых і грузных». Пры такім дыябеце ў арганізме інсуліну шмат, але ён дрэнна засвойваецца, паколькі ў чалавека з лішняй вагой рэцэптары забітыя тлушчавымі адкладаннямі. Выходзіць, што да гэтых інсулінавых рэцэптараў інсуліну папросту не ўдаецца дабрацца.

Пры такім тыпе цукроўкі ўзровень глюкозы крыві павышаецца павольна, а таму і незаўважна для чалавека. Але ёсць пэўныя сігналы, якія падае арганізм: сухасць у роце, частае мачавыпусканне, гнайніковыя інфекцыі ці сверб скуры.

Іншыя 10-20 працэнтаў людзей хварэюць на дыябет першага тыпу. Дзеці і падлеткі, як правіла, пакутуюць менавіта на яго. Гэты тып дыябету працякае больш агрэсіўна.

Ні з таго, ні з сяго малады чалавек або дзяўчына раптам пачынае шмат піць, бясконца бегаць у прыбіральню, худнець пры зверскім апетыце, адчуваць слабасць у цягліцах, хварэць на ўсялякія прастудныя захворванні. Пры такіх яўных сімптомах трэба бегчы ў паліклініку і правяраць глюкозу крыві.

Адкуль бярэцца дыябет

Цукроўка — не спадчынная хвароба, але да яе ёсць генетычная схільнасць. Пры пэўным уздзеянні знешніх фактараў схільнасць можа праявіцца.

Для цукроўкі першага тыпу гэтымі фактарамі могуць стаць вострыя і хранічныя стрэсы, вірусныя інфекцыі, іншыя цяжкія захворванні.

Гэтыя ж фактары могуць выклікаць і дыябет другога тыпу, але звычайна яго правакуюць іншыя: залішняя вага цела, няправільнае харчаванне, маларухомы лад жыцця. Цукроўка другога тыпу таксама можа развіцца ў жанчын, у якіх назіралася павышэнне глюкозы крыві падчас цяжарнасці.

Вельмі часта дыябет дыягнастуюць у пацыентаў з артэрыяльнай гіпертэнзіяй і хранічнай ішэмічнай хваробай сэрца. А таксама ў тых, хто пакутуе на розныя парушэнні абмену рэчываў.

Як не захварэць

Як ні банальна, але весці здаровы лад жыцця. І маладым, і пажылым, і худым, і мажным — усім. Сачыць за вагой, займацца фізічнай актыўнасцю. Кожны дзень хадзіць пешкі хаця б 30 хвілін, асабліва гэта тычыцца тых, хто мае лішнюю вагу.

Харчаванне мусіць быць збудавана на агульных прынцыпах рацыянальнага здаровага харчавання. Павінен быць баланс бялкоў, тлушчу і вугляводаў. Ніякай асаблівай дыеты пры цукроўцы няма, але ёсць пэўныя абмежаванні па ўжыванні прадуктаў, якія ўтрымліваюць лёгказасваяльныя вугляводы: сокаў, садавіны, хлебабулачных вырабаў з пшанічнай мукі. У рацыёне павінна быць шмат гародніны, прадуктаў, дзе ўтрымліваецца клятчатка.

Асобна — пра дзяцей

«Зарабіць» сабе дыябет дзіця можа нават проста нарваўшыся на котку. Аднаго моцнага стрэсу дастаткова для таго, каб хвароба пачала рэзка і хутка прагрэсаваць.

Зразумела, што папярэдзіць, прадказаць укус сабакі, забраць начныя страхі ці абараніць дзіця ад інфекцыі рэдка калі магчыма. Але магчыма арганізаваць правільнае харчаванне, правільны рэжым дня, спланаваць час і для актыўнасцяў, і для адпачынку.

Апошнім часам сярод дзяцей і падлеткаў павялічылася колькасць хворых на цукроўку другога тыпу. Раней гэта лічылася нонсэнсам, сустракаліся толькі адзінкавыя выпадкі. Але цяпер многія дзеці і падлеткі пакутуюць на атлусценне, якое часцяком суправаджаецца цукроўкай.

Як цукроўка ўплывае на жыццё

Калі на цукровы дыябет заплюшчыць вочы, можна чакаць ускладненняў. Высокі ўзровень глюкозы ў крыві пашкоджвае дробныя сасуды і нервовыя канчаткі ўсіх органаў і тканак. Пакутуюць і галаўны мозг, і сэрца, і рукі, і ногі, і ныркі, і вочы.

Калі не звяртаць увагу на цукровы дыябет, калі быць з ім не на «вы», ускладненні з’явяцца вельмі хутка: сардэчная і ныркавая недастатковасць, слепата, гангрэна з ампутацыяй, інсульты і інфаркты.

Залежыць ад таго, у каго які орган больш уразлівы, а гэта ў кожнага чалавека індывідуальна. Пры першым тыпе дыябету звычайна ўзнікае слепата і ныркавая недастатковасць, пры другім — інсульты, інфаркты і гангрэна.

Калі чалавек «сябруе» з цукроўкай, кантралюе па глюкометры ўзровень глюкозы, правільна вызначае дозу інсуліну, таблетак, то ў гэтым выпадку праблемы альбо не разаўюцца, альбо разаўюцца не так хутка і не ў той ступені.

Пяць парад ад «Скажы здароўю «ТАК!», як абраць правільны глюкометр

Кантраляваць узровень глюкозы крыві вельмі проста, калі пад рукой ёсць глюкометр. Калі маеце лішнюю вагу, калі вам за 40 альбо калі на дыябет хварэюць вашы сваякі, то найлепш, каб прылада была ў вашай хатняй аптэчцы. І вось некалькі парад па тым, на што трэба звярнуць увагу пры выбары глюкометра.

1. Каліброўка

Набывайце глюкометры, калібраваныя па плазме. Гэта ўплывае на значэнні, якія будзе паказваць прылада. Нармальныя значэнні глюкозы нашча — да 6,2 ммоль/л, праз дзве гадзіны пасля ежы — не больш за 7,8 ммоль/л.

Будзьце ўважлівыя, бо ў продажы ёсць глюкометры, калібраваныя па суцэльнай крыві. У гэтым выпадку мэтавыя ўзроўні глюкозы могуць адрознівацца, што выклікае блытаніну ў значэннях і, адпаведна, няправільную інтэрпрэтацыю атрыманых вынікаў і лячэнне.

2. Дакладнасць

Згодна міжнароднаму стандарту дакладнасці глюкометра (ISO), пагрэшнасць прылады можа складаць да 15% у параўнанні з высокадакладным лабараторным абсталяваннем. Сёння не ўсе вытворцы глюкометраў маюць сертыфікат ISO, які гарантуе адпаведнасць стандарту.

3. Метад вымярэння

Лічыцца, што лепш набываць глюкометры з электрахімічным метадам вымярэння глюкозы. Сярод пераваг — капілярная структура тэст-палоскі, мінімальная колькасць крыві для аналізу (а значыць, і меншы пракол), зручнасць і мінімальны ўплыў знешніх фактараў. Гэта калі параўноўваць глюкометры папярэдняга пакалення, якія выкарыстоўваюць фотаметрычны метад вымярэння.

4. Фермент у тэст-палосках

У большасці глюкометраў папярэдняга пакалення ў тэст-палосках выкарыстоўваецца фермент глюкозааксідаза. Асаблівасць гэтага ферменту ў тым, што акрамя глюкозы ён рэагуе яшчэ з больш чым дзесяццю рознымі відамі цукру ў кроплі крыві (мальтозай, галактозай, фруктозай і іншымі). Гэтыя цукры могуць уваходзіць у склад шэрагу лекаў, а таксама прадуктаў, якія ўжываюць многія пацыенты з цукровым дыябетам. У некаторых сітуацыях гэта можа сказіць вынік аналізу. Менавіта таму большасць вытворцаў вырабляюць глюкометры, якія выкарыстоўваюць інавацыйны фермент новага пакалення — GDH-FAD. Ён рэагуе толькі з глюкозай і выключае ўплыў іншых цукраў у кроплі крыві на вынік аналізу. У нашай краіне прадаецца некалькі мадэляў такіх глюкометраў. Сярод іх — глюкометр GluNEO Lite ад паўднёвакарэйскай кампаніі «Інфопія».

5. Памер кроплі крыві

Пры выбары глюкометра звяртайце ўвагу на памер кроплі крыві для аналізу. У глюкометрах новага пакалення яна складае ўсяго 0,5 мкл. Гэта ў тры разы менш, чым было магчыма некалькі гадоў таму, што дазваляе зрабіць працэдуру вымярэння глюкозы камфортнай і бязбольнай.

Гэты артыкул мы напісалі разам з сеткай крамаў «Скажы здароўю «ТАК!», на вітрынах якой можна адшукаць не толькі глюкометры, але і іншую неабходную прадукцыю вядомых брэндаў. Больш за тое, кампанія стварыла першы анлайн-гіпермаркет тавараў для здароўя і прыгажосці DA.by з дастаўкай па ўсёй Беларусі.

Асартымент крамаў «Скажы здароўю «ТАК!» рэгулярна ўзбагачаецца навінкамі са свету медыцыны і касметалогіі, што дае магчымасць людзям увесь час паляпшаць якасць свайго жыцця. Кампанія з’яўляецца пастаўшчыком і дыстрыб’ютарам значнай часткі медыцынскіх тавараў, якія прадаюцца ў Беларусі, у тым ліку брэнда INFOPIA.

Крамы «Скажы здароўю «ТАК!» размешчаныя вельмі зручна. Акрамя сямі крам у сталіцы, ёсць яшчэ ў Нясвіжы і Магілёве. Кампанія часцяком ладзіць спецыяльныя акцыі і прапануе зніжкі.

Супрацоўнікі адзначаюць, што вельмі старанна падбіраюць асартымент тавараў, дзе арыентуюцца найперш на якасць, а таксама звяртаюць асаблівую ўвагу на прафесійнасць сваіх прадстаўнікоў-кансультантаў. Як правіла, гэта спецыялісты з медыцынскай адукацыяй, гатовыя дапамагчы і пракансультаваць пры патрэбе.

Каментары

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?6

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?6

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →