Улада4848

Пяць фактаў пра новага галоўнага ідэолага, дырэктарку БелТА і міністра лесу

Аляксандр Лукашэнка 5 красавіка правёў кадравы дзень. Узноўленая пасада намесніка па ідэалогіі ў Адміністрацыі прэзідэнта, новых кіраўнікоў атрымалі агенцтва БелТА і Міністэрства лясной гаспадаркі. Расказваем пра іх.

Хто такі Уладзімір Жаўняк?

Інфармацыі пра гэтага чалавека, які цяпер будзе курыраваць ідэалогію і СМІ, не так многа. Вядома, што ён нарадзіўся ў Хойніках у 1968 годзе, там гэтае прозвішча носіць багата хто. Напрыклад, начальнік аддзела ўнутраных спраў раёна — Сяргей Жаўняк.

Пасля школы Уладзімір Жаўняк накіраваўся вучыцца ў Новасібірскае вышэйшае вайскова-палітычнае агульнавайскавое вучылішча па спецыяльнасці «правазнаўства». Вельмі доўгі час Жаўняк служыў у войску, спачатку савецкім, потым — беларускім.

Толькі ў 2002 годзе пераходзіць на працу ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў. Ад 2008 года ўзначальваў упраўленне заканадаўства аб нацыянальнай бяспецы. Ад 2014 — намеснік цэнтра. Не сказаць, каб пасада дужа высокая, таму дзівіць такі кар’ерны ўзлёт.

Магчыма, параіць яго мог іншы намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч, які неаднаразова сустракаўся з Жаўняком на розных пасяджэннях і канферэнцыях.

Жаўняк мае ганаровую грамату ад Нацыянальнага сходу за значны асабісты ўклад у распрацоўку і ўдасканаленне нарматыўных прававых актаў у галіне бяспекі.

Балатаваўся ў парламент, але не прайшоў

У 2000 годзе Уладзімір Жаўняк спрабаваў стаць дэпутам Палаты прадстаўнікоў. Тыя выбары байкатавала апазіцыя. Жаўняк быў кандыдатам па Віцебскай вясковай акрузе №21. На той момант ён працаваў начальнікам юрыдычнай службы ў вайсковай частцы 52287 у Віцебску (дэсантнікі).

Сярод сямі кандыдатаў, што балатаваліся па акрузе, Жаўняк быў самым маладым, — 32 гады. Зрэшты, дэпутатам яму стаць гэта не дазволіла. У першым туры перамагла намесніца міністра архітэктуры Таццяна Голубева. На той час яна была яшчэ беспартыйнай, а пазней узначаліць праўладную Камуністычную партыю. Болей спробаў пайсці ў палітыку Жаўняк не рабіў.

Адметна, што пазней Жаўняк ужо сам займаўся пытаннямі выбарчага заканадаўства, пад яго кіраўніцтвам праходзілі працы па карэкціроўцы і зменах у «Выбарчы кодэкс» у 2016 годзе.

«Выбарчае заканадаўства, як і заканадаўства наогул, не з'яўляецца статычным, яно павінна гнутка рэагаваць на сусветныя тэндэнцыі, адпавядаць патрабаванням эфектыўнасці і практычнай рэалізацыі», — казаў ён.

Хто такая Ірына Акуловіч?

Новы генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч нарадзілася ў 1974 годзе ў Магілёве ў настаўніцкай сям’і. Кажа, што заўсёды ведала, што будзе настаўніцай, але перад гэтым давялося папрацаваць і на іншых пасадах. Яна была кантралёрам «Магілёўскага завода бытавых вырабаў». Калі скончыла Магілёўскі педагагічны ўніверсітэт імя Куляшова, то стала музычным кіраўніком у садку-яслях №46, а яшчэ пазней настаўніцай малодшых класаў у школе №21.

«Сышла ў дэкрэтны адпачынак. У той момант мая сяброўка, якая ўжо працавала на тэлебачанні, параіла прыйсці да іх на конкурс. Я не была ўпэўненая ў сваіх сілах, не верыла, што атрымаецца. Думала, тут небажыхары, а я нявартая. Тады на конкурс прыйшло больш за сто чалавек. Запоўнілі анкеты, потым нас выклікалі, з намі гутарылі. Тых, хто прайшоў у другі тур, ужо ўсаджвалі перад камерай. Я вельмі добра памятаю, калі мне прышпілілі мікрафон-пятліцу на левы бок, я вельмі саромелася і баялася таго, што будзе чуваць, як калоціцца сэрца. Але аказалася, усё добра. Сказалі: «Голас нізкі, можна паспрабаваць для радыё. Хай паходзіць». Стала прыходзіць, займацца навінамі. І мяне гэта адразу захапіла. Адразу зразумела, што гэта маё», — расказвала Ірына Акуловіч пра свой прыход у журналістыку.

У 2009 годзе жанчына стала дырэктарам тэлерадыёкампаніі «Магілёў». Перад гэтым яна спрабавала свае сілы як карэспандэнтка БТ у Магілёве, пісала і ў рэспубліканскія друкаваныя СМІ.

«Самае складанае — неабходнасць змяніць гардэроб. Я прывыкла да спартыўнага стылю адзення. Але, калі зразумела, што трэба насіць дзелавы касцюм, гэта было сапраўды складана. Я не магу ўвесь час хадзіць у пінжаках», — так яна казала пра змены ў статусе.

Была даверанай асобай Лукашэнкі

У 2013 годзе была названая Чалавекам года на Магілёўшчыне. На прэзідэнцкіх выбарах 2015 года Ірына Акуловіч была даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі, то бок праводзіла сустрэчы, дзе агітавала людзей галасаваць за дзейнага кіраўніка краіны. Удзельнічала ў Пятым усебеларускім з’ездзе. «Хочацца, каб беларусы заўсёды жылі ў мірнай краіне», — казала тады яна.

У верасні 2016 года Ірына Акуловіч была прызначаная членам Савета Рэспублікі. Выступала адносна Дэкрэту №3 аб так званых дармаедах. Казала, што ў ім павінен быць індывідуальны падыход.

Ці прысутнічала беларуская мова ў працы тэлерадыёкампаніі «Магілёў»? «Навіны ў нас выходзяць толькі па-беларуску. Вельмі прыгожая родная мова ў праграме «Слоўца», у праектах і сюжэтах па гісторыі і культуры: «Спецыяльны рэпартаж», «Дзеці асфальту», «Днямі», серыі інтэрв'ю «Дазвольце расказаць», — казала яна.

Хто такі Віталь Дрожжа?

Новым міністрам лясной гаспадаркі стаў 40-гадовы Віталь Дрожжа, які да гэтага часу ўзначальваў нацыянальны парк «Браслаўскія азёры». Родам мужчына з Карэлічаў, але рос у Лагойску. Яго мама, Ала Дрожжа, больш за 20 гадоў адпрацавала ў структуры Мінаблвыканкама.

Працоўную дзейнасць Віталь Дрожжа пачынаў у Лагойскім лясгасе на пасадзе рабочага. Потым на невялікі час сышоў у структуру МУС, але праца ў міліцыі не дужа пайшла, і ўжо праз год вярнуўся ў лес. Кіраваў Бабруйскім лясгасам. А ў 2013-м прызначаны дырэктарам у «Браслаўскі азёры».

Віталь Дрожжа жанаты, ягоная жонка Алена ў 2017 скончыла Універсітэт фізічнай культуры. У пары гадуецца дачка Аляксандра і сын Кірыл.

Сам Віталь Дрожжа ў суполцы Укантакце падпісаны на патрыятычны паблік «Мая краіна Беларусь», у сацсетках ён у асноўным посціць фота здабытых на паляванні трафеяў.

Каментары48

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →