Гарвардскія навукоўцы знайшлі сувязь паміж ужываннем морапрадуктаў і палавой сферай
Навукоўцы Гарвардскай школы грамадскага здароўя знайшлі сувязь паміж ужываннем морапрадуктаў і сэксуальным жыццём.
У даследаванні бралі ўдзел 500 пар, якія спрабавалі зацяжарыць. Навукоўцы на працягу чатырох гадоў фіксавалі дадзеныя пра тое, якія морапрадукты і ў якой колькасці спажывалі рэспандэнты. Яны таксама атрымлівалі дадзеныя пра тое, як часта пары займаліся сэксам і як хутка ім атрымалася зацяжарыць.
У выніку навукоўцы высветлілі, што 92% пар, якія елі рыбу і морапрадукты больш за два разы на тыдзень, змаглі зацяжарыць ужо да канца першага года. Акрамя таго, высветлілася, што мужчыны і жанчыны з найвышэйшым спажываннем морапрадуктаў — больш за восем порцый на месяц — займаліся сэксам на 22% часцей, чым тыя пары, якія не з'яўляліся прыхільнікамі такой ежы.
На думку навукоўцаў, вынікі навуковага эксперыменту ўскосна пацвердзілі факт таго, што малюскі і вустрыцы з'яўляюцца магутным афрадызіякам праз высокую колькасць цынку — мікраэлемента, які адказны за павышэнне лібіда.
Каментары