Меркаванні6565

«Дзве грані нацыяналістычнае свядомасці - нацызм і паганства»

Гісторык Алесь Белы кінуўся ў чарговую крайнасць. Яму адказвае аўтар дзённіка kryviec.livejournal.com.

Гісторык Алесь Белы кінуўся ў чарговую крайнасць. Яму адказвае аўтар дзённіка kryviec.livejournal.com.

Пасля сумнавядомага спісу «нацыстаў‑беларутэнаў» А. Белы не спыніў свайго змагання з прывідамі і гэтым разам ужо напісаў для расейскамоўнага ізраільскага штотыднёвіка «Мост» артыкул‑данос на «Свабода», дзе спрабуе з дапамогай маніпулявання і падтасоўкі фактаў звінаваціць у міфічным «нацызме» заснавальнікаў і сучасных супрацоўнікаў радыё, а заадно і ўсіх «адраджэнцаў», нават Уладзіміра Арлова. Сваю порцыю хлусні атрымалі і прыхільнікі традыцыйнай этнічнай рэлігіі (паганства): «Но если последовательно исключить из культурного поля Беларуси все эти 3 традиции, — православие, католицизм и иудаизм, как хотелось бы радикальным националистам, то что останется? Только языческий слой, доцивилизационный, враждебный всем монотеистическим религиям и цивилизационным структурам, созданным их культурными кодами.

Современный белорусский идейный (пока ещё – не организационный, так как националистические организации типа Белорусского Народного Фронта не являются, на данный момент, однородно нацистскими) неонацизм очень тесно связан с неоязычеством.
Эта органическая связь не всегда последовательно осознаётся сторонниками этих идеологических течений, но среди молодёжи, увлечение языческими ритуалами и «богами» почти автоматически влечёт за собой интерес к пронацистским формированиям, их символике и исторической мифологии. И наоборот: нацистские взгляды и особенно – проекты будущего, — требуют «сакральной санкции», которую может дать только язычество. Сотни персональных блогов в Байнете дают возможность в этом убедиться. Две грани радикального националистического сознания, нацизм и язычество, символически объединяются свастикой, различными вариантами которой пестрит Байнет. Националистическая верхушка этой тенденции не только не противится, но и всячески культивирует. Организованные группировки сторонников язычества в открытую действуют практически во всех гуманитарных ВУЗах страны. Их лидеры прямо заявляют, что якобы «все авраамические религии» глубоко чужды глубинной психологии белорусов, их подлинным, а не навязанным извне, культурным запросам».

Гэтае абвінавачанне сфабрыкаванае ў найлепшых традыцыях савецкай прапаганды. Ну а каб гучала зусім пагрозліва, згадаем яшчэ і жупел, якім хіба што яшчэ дзяцей не палохаюць – уяўную небяспеку нацызму і карычневай чумы, якая вось‑вось з сеціўных абшараў захлыне ўвесь навакольны свет.

Асноўная прычына, чаму нехта хоча запісаць усіх у «нацысты» – спроба зганіць ды нават вынішчыць (пакуль толькі інтэлектуальна) нязгодных з «абвешчаннем» Белага.
Аналагічныя метады, праўда ўжо з непрыхаванымі мэтамі, выкарыстоўваюць і сучасныя маскоўскія «палітолагі». Параўн. выказванне М. Лявонцьева: «Не вернуть ли нам и Прибалтику? А почему бы и нет. Мое мнение: государственная самостоятельность прибалтийских республик оказалась несостоятельной. Они не справились с этой задачей, потому что оказалось, что значительное большинство этнически местного электората – это нацисты. А нацисты – это люди, с которыми нормальный разговор и наделение их нормальными правами невозможны. Это люди, в которых нужно стрелять. Пуля – единственный аргумент против нацистов. И они дождутся, что наши танки будут стоять в Риге».

У выніку

маем наступны лагічны шэраг: беларускія нацыяналісты і адраджэнцы – гэта паганцы, паганцы – гэта нацысты, прыбалты – таксама нацысты, кожнаму нацысту – куля. Гэта і ёсць канчатковая мэта
таго, пра што мрояць як расейскія «апрычнікі», гэтак і іх тутэйшыя калегі. Нездарма, «гарлівы літвін» у сваіх поглядах збліжаецца з абаронцамі савецкага рэжыму, у тым ліку прадстаўнікамі сучаснага беларускага афіцыёзу, якому, аказваецца, трэба яшчэ і падзячыць за ўсталяваны ў рэспубліцы «міжэтнічны і міжканфесійны» спакой. Дужа паказальна і тое, як
Белы заяўляе: «Лiтвiны зацiкаўленыя у тым, каб Лукашэнка пратрымаўся як мага даўжэй. Таму мы зычым яму моцнага здароўя i палiтычнай iнтуiцыi.
Ягоны эканамiчны генiй, канечне, будзе вельмi моцна выпрабоўвацца у наступным годзе (а можа i даўжэй), але мы, як шмат разоў ужо казалi, не за гэта найбольш яго паважаем, а рыхтык за ягоны паслядоўны антынацызм». Не будзем чарговым разам згадваць чыёсьці прыхільнае выказванне пра гітлераўскую мадэль улады, каб не псаваць яго імідж паслядоўнага антынацыста.

Каментары65

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →