Меркаванні2323

Якубовіч: Самая вялікая памылка — прызначэнне Качанавай

Фота Надзеі Бужан.

«Я асабіста лічу самай вялікай памылкай прызначэнне на асноўны дзяржаўны пост Наталлі Качанавай, — сказаў у вялікім інтэрв'ю «Нашай Ніве» былы галоўны рэдактар «Советской Белоруссіі» Павел Якубовіч. Яе эпоха — гэта эпоха дэкадансу. У галоўнага дзяржаўнага дарадцы набор з дзесяці фраз, накшталт «трэба быць бліжэй да людзей», «людзі — гэта галоўнае».

Пры ёй была развалена кадравая работа, не самыя лепшыя кадры замяняліся горшымі. І гэта практычна на ўсіх узроўнях: старшыні аблвыканкамаў, не кажу ўжо пра райвыканкамы.

Адбылося замяшчэнне пасад кансерватарамі, якія бачаць доблесць толькі ў шчоўканні абцасам, замяшчэнне рэальнай работы фармалізмам. Прызначэнцы працуюць, як працавалі іх дзяды. Гэтаму даследчыкі яшчэ дадуць ацэнку. 

Зладзействам я лічу арганізацыю карцінкі для Лукашэнкі, паказушніцтва, што ўсё выдатна, толькі наперад! Тое на ўзлёце, гэтае на пад’ёме! Аляксандра Рыгоравіча гэта ўкалыхала, крывое люстэрка стала здавацца рэальнасцю. СМІ перасталі выконваць нават прапагандысцкую ролю, а сталі працаваць на шкоду дзяржаве. Моладзь адвярнулася, а сталыя людзі зняверваюцца ў тым, у што яны яшчэ верылі. Немагчыма ж сабе ўявіць, што нават у Касцюковічах людзі выйдуць, што ім ёсць што сказаць на дэманстрацыі — а яны выйшлі. 

СМІ знішчаны! Некаторыя тут лічаць сябе ледзьве не Познерамі, а ў рэальнасці — займаюцца школьніцтвам і кустаршчынай. Вырасцілі Крывашэева, паглядзіш на яго — грудзі наперад, значок на лацкане, а паслалі да Салаўёва, дзе ён павінен быў адкрыць рот, дык сядзеў як зайчык з апушчанымі вушкамі, ды яшчэ і глуханямы. Наліўся крывёю і сціх. 

Людзі ж хочуць, каб паважалі іх. А тут жуюць у навінах гадзіну нейкую салому, а яшчэ гадзіну — пераказваюць аператыўную інфармацыю нейкай спецарганізацыі, і гэта хамскім чынам выдаецца за «спецыяльнае расследаванне». Ну, у 1960-я гэта працавала, гэта «хавалі», а цяпер, кажучы тым жа слэнгам, ужо «не каціць». Людзі лічаць, што іх трымаюць за ідыётаў, іх гэта абражае. 

Людзям кажуць, што ўсе, хто не ў БРСМ, сілкуюцца з Вашынгтона. Ну гэта ж няпраўда. У людзей патрэба быць пачутымі, быць грамадзянамі, выказаць уласнае меркаванне. Нельга казаць, што ўсе, хто супраць, думаюць толькі за грошы, гэта раздражняе людзей.

І ніякага ж дыялогу няма! Нават, здавалася б, жывыя органы накшталт парламента, дзе павінен ісці нейкі абмен думкамі, ператварыліся ў пагост з безаблічнымі людзьмі. Большасць парламентарыяў, па сутнасці, не абраная, а прызначаная, яны сядзяць і думаюць, што іх работу павінны выконваць міністэрствы ці Адміністрацыя.

Каментары23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў22

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў22

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →