Грамадства22

У Полацку пачалі рамантаваць помнік Францыску Скарыну

У Полацку праводзяць работы па рамонце помніка першадрукару Францыску Скарыну, піша Gorod214.by. Улады абяцаюць, што ягоны першапачатковы выгляд не зменіцца.

У рамках бягучага рамонту, па словах начальніцы аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірыны Зенчанковай, праводзіцца замена пашкоджанага гранітнага аздаблення пастамента. Таксама прадугледжаная рэстаўрацыя самога помніка.

Работы, як сцвярджаецца, праходзяць пры навукова-тэхнічным суправаджэнні, з захаваннем дадзеных спецыялістамі рэкамендацый.

Першы ў Беларусі помнік Францыску Скарыну быў пастаўлены на ягонай радзіме ў Полацку ў 1974 годзе. Вышыня бронзавай фігуры — 5,5 м, а скульптуры з пастаментам — 12 метраў. У 1976 годзе за гэты помнік скульптару Аляксею Глебаву была пасмяротна прысуджаная Дзяржаўная прэмія БССР.

У 2007 годзе помнік унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

Каментары2

  • Скарына Піцерскі
    12.12.2024
    Во помніцца як Вумку ўзяў за хвост, чыво вана токі не нарабіла ў тым Піцяры: і каклеты, і баршчы... Самае інцярэсна, як вазьмуся за чарку - тут жэ сцібрыць шкварку. Піцярскае васпітанія… дзе трудзіўся наш саацечаствянік, Скарына Піцерскі і іво друх і таварыш Бледны Моль.
  • Новае жыццё
    13.12.2024
    Каб жа ўвогуле пастамент прынялі, а помнік старому Палачаніну апынуўся ў удной лініі з сучаснымі мінакамі? -- Помнік атрымаў бы новае жыццё.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа50

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць