Намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка заявіў, што выезд беларускіх апазіцыянераў Антона Раднянкова і Івана Краўцова з краіны быў «гвалтоўным выдварэннем», піша «Інтэрфакс-Украіна».

«Ад сябе дадам — гэта не быў добраахвотны выезд. Гэта было гвалтоўнае выдварэнне з роднай краіны. Марыю Калеснікаву не ўдалося выдварыць з Беларусі, бо гэтая смелая жанчына распачала дзеянні па прадухіленні яе перамяшчэння праз мяжу. Яна засталася на тэрыторыі Беларусі», — напісаў Герашчанка ў сацыяльнай сетцы Facebook у аўторак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?