Грамадства

У мінскай электрычцы прайшла аблава на пенсіянерак з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Затрымалі да 14 чалавек

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, раніцай 26 лютага на чыгуначных станцыях «Мінск-Паўночны», «Масюкоўшчына» і «Ждановічы» людзі ў цывільным адзенні затрымлівалі і абшуквалі пенсіянерак.

Сёння ў 10.45 у момант выхаду з электрычкі на станцыі «Мінск-Паўночны» была затрыманая група пенсіянераў. Затрымлівалі людзі ў цывільным. Пенсіянеры ў электрычцы чыталі беларускія кнігі — гэта была акцыя ў падтрымку беларускай мовы. Затрыманых даставілі ў Заводскае і Партызанскае РУУС.

Праваабаронцам удалося высветліць імёны некаторых затрыманых: Наталля Іванісава (1946), Святлана Лазебнікава (1961), Ірына Новік (1961), Галіна Гулянкова, Наталля Агейчык (1960), Алена Васільева (1955), Аксана Каратава (1954), Таццяна Шыманская (1961), магчыма, таксама Раіса Алецкая, Іна Жаковіч, Алена Засценчык, Любоў Кучынская, Алена Лебядзінская, Вера Паршак.

У спісе затрыманых сёння ад «Вясны» ёсць 75-гадовая Наталля Леанідаўна. Яе спынілі на станцыі Ждановічы, пасадзілі ў мікрааўтобус, адтуль адвезлі ў РУУС, а потым і ў суд Заводскага раёна Мінска.

Яе аштрафавалі па артыкуле 23.34 КаАП на 25 базавых (725 рублёў) і адпусцілі дадому.

У судзе жанчына сказала, што ў той электрычцы не ехала, у акцыі не ўдзельнічала, вярталася з дому за горадам, дзе жыве.

Літаратура беларускіх пісьменнікаў у яе сумцы была.

— Там было насенне на расаду і кнігі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў: Ніл Гілевіч, Васіль Вітка, Артур Вольскі. Супрацоўнік у РУУС сказаў, што ўсё гэта — апазіцыйная літаратура. Спытаў, чаму я цікаўлюся ёй. Я сказала, што жыву ў Беларусі — чаму я не магу ёй цікавіцца? — распавяла яна Tut.by.

Са слоў жанчыны, у пратаколе запісана, што пенсіянеры былі ў бел-чырвона-белай вопратцы, крычалі «Жыве Беларусь» і бралі ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне28

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве17

Сям'я Лукашэнкаў у топе. Хто папулярны ў рускай Вікіпедыі?5

Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава па прыкладзе Мадура25

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну16

Помнік першай беларускай нафце ўзяты пад дзяржаўную ахову1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць