Здарэнні

«Кіберпартызаны» злілі тых, хто званіў у міліцыю. Бабуля паведаміла, што ўнук збіраецца на мітынг — чым скончылася гісторыя?

Днямі «кіберпартызаны» заявілі, што ўзламалі базу даных, дзе фіксуюцца звароты ў міліцыю. І апублікавалі звесткі тых, хто званіў па нумары 102 паскардзіцца на суседа, які вывесіў сцяг ці слухаў у кватэры песню Цоя «Перамен», на людзей у двары з белымі стужкамі, на журналіста, які праводзіў апытанку. Сярод іншых 10 жніўня 2020 года быў зафіксаваны званок пенсіянеркі, якая нібыта папрасіла міліцыю абараніць унука ад удзелу ў мітынгу: ён збіраўся паехаць на яго з Полацка ў Мінск.

«Наша Ніва» звязалася з неабыякавай жанчынай, каб высветліць, чым скончылася гісторыя.

Так зварот зафіксаваны ў базе, якую апублікавалі «кіберпартызаны»: «У 13:30 заяўніца пачула ад трэціх асоб, што ўнук паедзе з горада Полацк у Мінск, таму што там у 19:00 (дзе менавіта — невядома) будзе мітынг супраць выбараў і Лукашэнкі».

Дбайнай бабуляй апынулася Валянціна Я. з Магілёва (даныя, якія далі пра яе «кіберпартызаны», аказаліся праўдзівымі). Ëй восьмы дзясятак. У свой час працавала ў мясцовай гасцініцы, муж быў вайскоўцам. 

Як расказала нам жанчына, падчас званка ў міліцыю яна прасіла не за свайго ўнука (той жыве ў Магілёве, як і яна, і з ім яны палітыку не абмяркоўваюць), а за ўнука сваёй прыяцелькі.

«Яна мне не сяброўка, проста знаёмая, з якой бачыліся. І падчас адной з сустрэч на вуліцы яна падзялілася са мной горам сваім — відаць, больш не было з кім. Расказала, што ўнук збіраецца з Полацка ехаць у Мінск на мітынг. Перажывала, што нешта здарыцца. Ëн жа малады, студэнт яшчэ, мала ці што. Вось я і вырашыла чалавеку дапамагчы. У мяне сэрца за іх разбалелася! Я не казала той жанчыне, што буду нешта рабіць, проста сама набрала ў міліцыю, папрасіла дапамагчы».

Якім чынам павінны былі дапамагчы міліцыянеры, Валянціна патлумачыць не змагла. Не ведае яна таксама, як у выніку склаўся лёс той знаёмай і яе ўнука: ці «ўсцераглі» яго ад мітынгаў альбо не.

Сілавікі 10 жніўня

«Але я неяк бачыла яе зноў. Яна казала, што ў іх усё добра», — дадае суразмоўца.

Жанчына таксама расказала, што асабіста бачыла Лукашэнку. У 1997 годзе пасля забойства ў пад’ездзе ўласнага дома паплечніка Лукашэнкі, дэпутата і старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Яўгена Мікалуцкага і ранення яго жонкі Лукашэнка прыязджаў на пахаванне таварыша і спыняўся акурат у гасцініцы, дзе працавала Валянціна. Лукашэнка ў той час звязваў забойства Мікалуцкага з ціскам на яго. 

«Злачынцы доўга падбіраліся да прэзідэнта — не атрымалася. Вырашылі пачаць з людзей, якія былі побач з ім, якія заўсёды выконвалі яго волю. Я разумею, што гэта выклік. Ён кінуты. Тут, на магілёўскай зямлі, хачу гэтай нечысці абвясціць, што прымаю яе выклік», — цытавала яго газета «Рэспубліка».

Тады траіх жыхароў Магілёва — Віктара Янчэўскага, Анатоля Гаўрылава і Рамана Радзікоўскага — абвінавацілі ў арганізацыі забойства Мікалуцкага. Чацвёрты абвінавачаны — былы супрацоўнік КДБ Валер Ткачоў — да суда не дажыў: па афіцыйнай версіі, наклаў на сябе рукі ў камеры. Заказчык тэракта, як лічыцца, не знойдзены і па сёння.

«Ëн мне такім спакойным, добрым тады паказаўся, — згадвае тыя часы Валянціна. — Люблю я Лукашэнку — няма тут чаго і дадаць. І апошні яго выступ глядзела 9-га жніўня: восем з паловай гадзін вытрымаць! Я апладзіравала!» 

Адзначым, што Міністэрства ўнутраных спраў ніяк не каментуе сітуацыю з узломам баз даных. Між тым, «кіберпартызаны» заяўляюць, што маюць доступ не толькі да персанальных звестак сілавікоў, а да базы з пашпартнымі данымі ўсіх грамадзян краіны. Заявы пра тое, што заведзена крымінальная справа, пакуль не было.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне28

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве17

Сям'я Лукашэнкаў у топе. Хто папулярны ў рускай Вікіпедыі?5

Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава па прыкладзе Мадура25

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну16

Помнік першай беларускай нафце ўзяты пад дзяржаўную ахову1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць