Улада

«Праслухоўка» за грошы? За што знялі начальніка РАУС Цэнтральнага раёна Гомеля

«Радыё Свабода» паведамляла, што знялі з пасады начальніка РАУС Цэнтральнага раёна Гомеля Аляксандра Шапорава і начальніка крымінальнага вышуку гэтага ж РАУС. Нібыта за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. «Наша Ніва» высветліла падрабязнасці гэтых звальненняў.

Як тлумачаць крыніцы «Нашай Нівы», апроч Шапорава з працы звольнілі яшчэ некалькі супрацоўнікаў, пераважна — крымінальнага вышуку. Некалькі з іх цяпер у СІЗА. Сам жа начальнік РАУС, як і начальнік крымінальнага вышуку, пакуль на свабодзе. 

Па нашай інфармацыі, прычына звальнення кіраўнікоў РАУС у тым, што аператыўнікі крымінальнага вышуку нібыта фальсіфікавалі справы аператыўнай распрацоўкі. Гэта яны рабілі для таго, каб праводзіць «аператыўна-вышуковыя» мерапрыемствы па тых асобах, якіх за грошы «замаўлялі» зацікаўленыя.

Пры гэтым механіка схемы такая, што ў працэдуру аўтаматычна аказваецца ўцягнутым і начальства.

Хто ж звычайна замаўляе такія справы?

«На абы-каго справы заводзіць не будуць. Як правіла, гэта прадстаўнікі бізнэсу, канкурэнты якіх хочуць атрымаць доступ да дакументацыі ці адцягнуць ад рэальнай работы. Задача «пасадзіць» неабавязковая», — гавораць нашы крыніцы.

Як гэта выглядае на практыцы? Нашы суразмоўцы кажуць, што сілавікі ініцыіруюць аператыўную распрацоўку «замоўленага» чалавека. Для гэтага яны пішуць рапарт аб завядзенні справы. На падставе «інфармацыі, што паступіла». Сапраўднасць гэтай інфармацыі яны нібыта збіраюцца праверыць.

«Рапарт аб завядзенні справы аператыўнай распрацоўкі зацвярджае начальнік РАУС ці яго намеснік — начальнік крымінальнай міліцыі, — адзначаюць крыніцы. — Далей выносяцца пастанаўленні на кантроль у сетках электрасувязі.

Потым аператыўнікі атрымліваюць у пракурора санкцыі і запаўняюць заданне на правядзенне кантролю. А затым заданне зацвярджаюць у начальніка РАУС ці «начкрыма» (начальніка крымінальнай міліцыі — заўв. «НН»).

Пасля гэтага паперы перадаюцца спецыялістам Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці».

Як кажуць суразмоўцы «НН», пасля атрымання неабходнай інфармацыі справы аператыўнай распрацоўкі, як правіла, закрываюцца, выканаўцы атрымліваюць грошы, а заказчыкі — абяцанае.

«У Расіі даўно існуе такая практыка — заводзіць справы аператыўнага ўліку за грошы. У Беларусі гэта толькі пачынаецца. Такія выпадкі здараліся і раней, у тым жа Гомелі калісьці быў мегаразнос за злівы рытуальным канторам інфармацыі пра памерлых — гісторыя скончылася масавымі вымовамі і некалькімі крымінальнымі справамі для сілавікоў.

Трэба разумець, што ў кожным ведамстве ёсць карупцыя, у кожным ёсць людзі, якія «круцяцца». Вось у міліцыі яны «круцяцца» пераважна так. Прабівы, злівы, ліпавыя аператыўныя справы — гэта не навіна», — дадае наш суразмоўца.

Нагадаем, адной з самых рэзанансных гісторый праслуховак у Беларусі здарылася ў 2015 годзе з палітыкам Анатолем Лябедзькам. Ён знайшоў у рэстараннай сурвэтніцы жучка. Аказалася, што ставілі яго не беларускія спецслужбы — КДБ выйшаў на групу адстаўнікоў, якая праслухоўвала чыноўнікаў, сілавікоў, журналістаў.

Маштабы праслуховак былі такімі, што гэтую дзейнасць звязалі з інтарэсам адной з суседніх краін, якая звязана з Беларуссю дамовай аб неправядзенні выведвальнай дзейнайсці, і таму дзейнічала рукамі былых спецслужбістаў, якія атрымалі адукацыю ў Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне28

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве17

Сям'я Лукашэнкаў у топе. Хто папулярны ў рускай Вікіпедыі?5

Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава па прыкладзе Мадура25

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну16

Помнік першай беларускай нафце ўзяты пад дзяржаўную ахову1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць