«Спачатку зойдзе міліцыянер, а потым прадстаўнік камісіі»: у Магілёве і Бабруйску на рэферэндуме чакаюць навацыі
Падчас галасавання на рэферэндуме ў Магілёве і Бабруйску будуць працаваць спецыяльныя групы хуткага рэагавання з супрацоўнікаў АМАПа і спецыяльнага падраздзялення ўнутраных войскаў.
Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Акрамя таго, на ўсіх выбарчых участках будуць дзяжурыць супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Прадугледжана таксама тое, што супрацоўнікі міліцыі будуць суправаджаць членаў участковых камісій падчас галасавання дома.
«Там, дзе ёсць нейкія сумневы і пытанні, першым у памяшканне будзе заходзіць міліцыянер, а потым ужо — прадстаўнік участковай камісіі», — заявіў Кубракоў.
Каментары