Грамадства

«Рыхтуецца да суровага выніку». Ірына Леўшына знаёміцца з матэрыяламі справы

У найбліжэйшыя дні крымінальную справу дырэктара БелаПАНа накіруюць у пракуратуру, а потым ужо ў суд.

Пра гэта «Народнай Волі» распавяла дачка журналісткі Ірыны Леўшынай Ганна.

— Глабальных навін ад мамы няма, — кажа Ганна. — Яна цяпер знаёміцца са справай, а пасля 21 сакавіка справа пойдзе ў суд, і колькі яшчэ чакаць суда — толкам не вядома. Мама ўзрадавалася, што хоць нешта ссунулася з мёртвай кропкі.

— Навіны да яе даходзяць?

— Ну так… спрабуе фільтраваць інфармацыю пра Украіну, якую атрымлівае з афіцыйных крыніц. Ну хоць неяк!

— Іншых крыніц інфармацыі ў яе няма? Газеты нейкія даходзяць?

— Мама выпісвала расійскае выданне, здаецца, «Незавісімую газету». Але не ведаю, ці атрымлівае яна яе. Таму пакуль толькі тэлевізар.

— Колькі чалавек у камеры, дзе яна сядзіць? Якія ўмовы?

— Не ведаю, яна не можа пра гэта напісаць у лістах.

— У вас перапіска ідзе без збояў?

— Мне яе лісты даходзяць, а некаторым, я гляджу, перасталі прыходзіць.

— Калі не сакрэт, пра што яна піша вам?

— Мама часцей за ўсё рэагуе на тое, што я ёй пішу, — у мяне ж падзей больш.

— Не кажа, каб вы з'язджалі з краіны?

— Не. Ну і куды я паеду? Я яе не кіну. Мама кажа, што рыхтуецца да суровага выніку справы. А як будзе — паглядзім…

— Спатканняў у вас за ўвесь гэты час не было?

— Не. Я пісала заяву следчаму, але ён лічыць, што гэта немэтазгодна.

— А са здароўем у мамы як?

— Адвакат кажа, што ўсё ў парадку.

***

Дырэктара БелаПАНа Ірыну Леўшыну затрымалі 18 жніўня 2021 года. Пазней Следчы камітэт заявіў, што яе абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры, а затым — у стварэнні экстрэмісцкага фармавання. 12 лістапада БелаПАН быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Разам з Ірынай Леўшынай быў затрыманы экс-дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў, у студзені 2021 года затрымалі былога намесніка гендырэктара Андрэя Аляксандрава.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне28

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве17

Сям'я Лукашэнкаў у топе. Хто папулярны ў рускай Вікіпедыі?5

Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава па прыкладзе Мадура25

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну16

Помнік першай беларускай нафце ўзяты пад дзяржаўную ахову1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць