Грамадства3939

Мокры разгон на Кастрычніцкай + фоты

Каля трыццаці ўдзельнікаў акцыі салідарнасці затрымалі. Перад пачаткам мерапрыемства плошчу памыла спецтэхніка. Журналістам не давалі здымаць разгон.

16 верасня а 18-й з нагоды 10-й гадавіны знікнення Ганчара і Красоўскага Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы зладзілі акцыю салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы. Акцыя скончылася масавымі затрыманнямі. Перад пачаткаім мерапрыемства плошчу памыла спецтэхніка. Улады пастараліся пазбегнуць розгаласу ад сённяшняй акцыі — журналістам не давалі здымаць разгон.

Відэа Таццяны Гаўрыльчык

21.30 Адпусцілі апошняга затрыманага. Пры гэтым на выхадзе з будынка РУУС адбылася невялікая сутычка з міліцыянтамі. Пратаколы на ўдзельнікаў акцыі не складалілся. У некалькіх чалавек з прымяненнем грубай сілы ўзялі адбіткі пальцаў.

21.00 Пачалі выпускаць затрыманых. Па словах відавочцаў, ёсць збітыя. Нібыта моцна патрапіла Міколе Статкевічу.

20.23 Сталі вядомыя прозвішчы некаторых затрыманых, што знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС: Зміцер Бародка, Яўген Афнагель, Павел Юхневіч, Міхась Пашкевіч, Паліна Кур'яновіч, Мікола Дземідзенка, Зміцер Дашкевіч, Вікторыя Ладзіс, Алёна Влынец, Сяржук Семянюк, Андрэй Кім.

19.56. У Цэнтральны РУУС прывезлі затрыманых. Праз акно бачна, што ў калідоры тварамі да сцяны стаіць каля 15 чалавек.

18.35. Акцыя скончылася. Быў затрыманы Міхась Пашкевіч з АГП. Ён вяртаўся з плошчы да свайго аўто. Пашкевіча адвезлі ў Цэнтральны РУУС, цяпер туды нікога не пускаюць. Куды адвезлі астатніх затрыманых, пакуль невядома.

18.29. На плошчы застаецца Зміцер Бандарэнка з партрэтам, Лявон Баршчэўскі. Некалькі чалавек спазніліся на акцыю. Яны стаяць разам, трымаюць партрэты зніклых. Сталі вядомыя прозвішчы некаторых затрыманых удзельнікаў акцыі салідарнасці: Павел Юхневіч, Алег Корбан, Андрэй Кім, Мікола Сергіенка, Максім Сергіец, Сяржук Семянюк, Алёна Валынец.

18.18. На плошчы былі заўважаныя чатыры прадстаўнічыя замежнікі. Па-ангельску яны адказалі журналісту НН, што з'яўляюцца назіральнікамі, але ад каментароў і тлумачэнняў адмовіліся.

18.15. На плошчы застаўся Зміцер Бандарэнка, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Ён трымае партрэт Анатоля Красоўскага і прамаўляе да журналістаў. Міліцыянты дазваляюць здымаць Бандарэнку. Мужчыны у цывільным паціскаюць адзін аднаму рукі і віншуюць «з добрай працай».

18.09. Падагналі два аўтобусы, у якія масава грузяць удзельнікаў акцыі. Да кожнага прадстаўніка прэсы прыстаўлена па некалькі супрацоўнікаў у цывільным.

18.07. Людзі паселі на зямлю. Спецназаўцы адгарадзілі іх ад праспекту шчыльным шыхтом. У журалістаў вырываюць з рук камеры. адводзяць у бок «пагаварыць».

18.00. Акцыя пачалася. На плошчы сабралася некалькі дзесяткаў чалавек. Яны шыхтуюцца ў ланцуг уздоўж праспекту. З'явілася расцяжка з надпісам «Мы помнім!», партрэты зніклых. Сярод удзельнікаў акцыі Зміцер Дашкевіч, Яўген Афнагель, Мікола Статкевіч, Наста Палажанка, Павел Юхневіч. Спецназаўцы адразу ж пачалі цясніць актывістаў. Журалістам не даюць здымаць на фота- і відэакамеры. З боку Палацу рэспублікі збягаюцца дзесяткі міліцыянтаў.

17.45. На плошчы з’явілася тэхніка для мыцця вуліцаў. Людзі ў цывільным аддалі загад кіроўцам і тыя пачалі прыбіраць плошчу. На Кастрычніцкай назіраецца падвышаная канцэнтрацыя строгіх мужчынаў з рацыямі.

Каментары39

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць2

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць2

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Галоўнае
Усе навіны →