Здарэнні77

На пажары ў Мінску загінулі 4 супрацоўнікі МНС + фота

Гарэла сховішча гатовай прадукцыі Мінскага завода вылічальнай тэхнікі. Плошча пажару — 200 квадратных метраў.

Чатыры супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях загінулі падчас ліквідацыі пажару на тэрыторыі Мінскага завода вылічальнай тэхнікі, дзе раніцай 11 мая гарэў склад, што арандуецца ў прадпрыемства.

Пажар пачаўся ў 09:05. У 9.50 падчас яго ліквідацыі адбылося абвальванне даху. Пад заваламі апынуліся сем супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Усіх пацярпелых дасталі з‑пад завалаў. «Двое з іх памерлі на месцы пры правядзенні рэанімацыйных мерапрыемстваў, яшчэ двое — у бальніцы. Зараз яшчэ трое супрацоўнікаў знаходзяцца ў бальніцы», — паведаміў прэс‑сакратар Міністэрства Віталь Навіцкі.

У 10:08 пажар быў лакалізаваны, а ў 11.38 ліквідаваны. У тушэнні пажару на плошчы каля 200 квадратных метраў былі задзейнічаныя 105 чалавек і 25 адзінак тэхнікі МНС.

На месца пажару прыбыў пракурор Мінска Мікалай Кулік. Вырашаецца пытанне пра завядзенне крымінальнай справы.

Імёны загінулых — Вадзім Лесік (1977 года нараджэння, жанаты, двое дзетак), Дзмітры Лоўдар (1975, жанаты, адно дзіця), Андрэй Мухін (1969, жанаты, двое дзяцей) і Юры Сысой (1978, жанаты, адно дзіця).

Каментары7

Пабачыўшы вайну, не ведаў, як жыць далей. Маналог беларускі, якая перажыла суіцыд мужа6

Здароўеяк дапамагчы тым, у каго пайшоў блізкі?6

Пабачыўшы вайну, не ведаў, як жыць далей. Маналог беларускі, якая перажыла суіцыд мужа

Усе навіны →
Усе навіны

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю13

Дзіця згубіла гадзіннік з SIM-картай, а хтосьці аформіў на яе «крэдыт», але спаліўся на дробязі1

У Польшчы беларуса затрымалі з кантрабанднымі цыгарэтамі і кулямётам2

Падчас тэракту ў Тэль-Авіве жанчына выратавала маленькага сына, закрыўшы яго ад куль сваім целам3

Лукашэнка: Мы не збіраемся ваяваць з украінцамі. І яны не хочуць з намі ваяваць21

Асуджанаму на 20 гадоў анархісту дадалі яшчэ два гады

Верасень зноў стаў рэкордным па спёцы. Паглядзелі, наколькі пацяплела ў Беларусі за апошнія 25 гадоў3

Пуцін фактычна запрасіў Лукашэнку на свой дзень народзінаў7

Арына Сабаленка вылецела з турніру ў Пекіне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабачыўшы вайну, не ведаў, як жыць далей. Маналог беларускі, якая перажыла суіцыд мужа6

Здароўеяк дапамагчы тым, у каго пайшоў блізкі?6

Пабачыўшы вайну, не ведаў, як жыць далей. Маналог беларускі, якая перажыла суіцыд мужа

Галоўнае
Усе навіны →