«Новая газета» пагутарыла з галоўным рэдактарам часопіса «Беларуская Думка» Вадзімам Гігіным пра Плошчу.

Улад Гігін афіцыйна — галоўны рэдактар часопіса «Беларуская Думка» («Новая газета» чамусьці называе Гігіна Уладам, а не Вадзімам — nn.by). На самай справе — вельмі вядомая асоба ў Беларусі, паліттэхнолаг ад улады. Яму ўсяго 33 гады, і яго ўвесь час выносіць на абмеркаванне абстрактных геапалітычных праблем, а не гнюснай беларускай канкрэтыкі, якая цікавіць нас.

Мы паведамляем Гігіну чуткі аб смерці Уладзіміра Някляева ў ізалятары КДБ. Улад, трэба аддаць належнае, змяняецца з твару і выходзіць — з мабільным ў калідор. З кім размаўляе, не ведаем, але праз пяць хвілін ён нам паведаміць, што чуткі пазбаўленыя усялякіх падстаў.
Мы ўжо амаль верым. Вось толькі Гігін раптам пачынае разважаць пра тое, што ў Някляева былі праблемы з алкаголем і ён быў закадаваны, а любая кадзіроўка небяспечная для сэрца.

Мы задаём Уладу Гігін вельмі простыя пытанні. У адказ атрымліваем не сведчанні відавочцы (хай і прыхільніка ўлады), а дозы прапаганды і адсябяціну.

— Ніхто не сумняваўся, што Лукашэнка пераможа на выбарах, — сцвярджае Гігін. — У гэтым у першую чаргу не сумняваліся грамадзяне Беларусі.

— Колькі, па вашых дадзеных, было людзей на плошчы?

— Я непасрэдна саміх падзей не бачыў, але быў на плошчы адразу пасля спробы захопу Дома ўрада.

Я бачыў толькі рэшткі пластыкавых бутэлек з элементамі запальных сумесяў, можа, яны там распівалі штосьці, не ведаю.

— Што вы бачылі на ўласныя вочы? Якія крыніцы ў вас?

— Заявы нашых праваахоўных структур.

— Толькі гэта?

— Так. Але я ведаю настрой гэтых людзей [апазіцыі],

імі рухаюць нянавісць і помста, яны ненавідзяць усё, што адбываецца ў рэспубліцы. Яны аддзяліліся ад грамадства і ператварыліся ў падпольныя субкультуры.
Я ведаю, што яны кажуць аб нашым прэзідэнце. Таму калі яны збіраюць у натоўп сваіх прыхільнікаў, я думаю, любы кіраўнік гэтага натоўпу аддае сабе справаздачу ў тым, што можа адбыцца.

— А што адбылося?

— Адбылося выкананне замовы, каб зрабіць малюначак, якая імітуе масавыя беспарадкі і незадаволенасць вынікамі выбараў.

— Мы маем на ўвазе, што менавіта адбылося на плошчы? Хто, па-вашаму, пачаў біць дзверы Дома ўрада?

— Значыць, глядзіце, што было. Было імкненне адпрацаваць заказ.

На выбарах апазыцыя правалілася. Проста так сысці — значыць страціць твар. Трэба было зрабіць «карцінку», паказаць нейкія масавыя беспарадкі.
Але ўсе разумеюць, што сіл для стварэння намётавых мястэчкаў, для серыйных акцый у апазіцыі няма. Аддаваліся апазіцыянерамі загады ісці на штурм ці не, гэтага я не магу сказаць, тут павінны вырашыць праваахоўныя органы.

— Вы можаце неяк пракаментаваць інфармацыю аб тым, што Дом урада пачалі граміць правакатары, каб даць ўладам падставы зачысціць ўсю апазіцыю ў рэспубліцы?

— Не ведаю, там шмат няяснага. Я не ведаю, хто збіў Някляева, Саннікава…

— Не ведаеце, хто затрымліваў Саннікава і Халіп з журналістамі, якія іх у траўмапункт павезлі? Іх затрымаў мінскі АМАП…

— Гэта ўсё вашыя словы, а я не прэс-сакратар МУС.

— Чыю замову, на вашу думку, выконвала апазіцыя — Захаду ці Расіі?

— Я яшчэ думаю над гэтым адказам. Адназначна, што цэнтры кіравання апазіцыяй знаходзіліся за мяжой, а вось па які бок мяжы — на гэтае пытанне яшчэ трэба адказаць.

— Як вы пракаментуеце адсутнасць віншаванняў Лукашэнку з боку прэзідэнта Расіі Мядзведзева?

— Для мяне гэта не зусім зразумела. Ну відавочна, што ёсць нейкія там псіхалагічныя праблемы.

— Чаму працягваюцца затрыманні ўсіх крытычна настроеных да ўлады людзей: сваякоў апазыцыянэраў, інтэлігенцыі, журналістаў, прадстаўнікоў грамадскасці?

— Пад сваякамі вы разумееце Ірыну Халіп? Яна — жонка Андрэя Саннікава. Яна непасрэдна ўдзельнічала ў акцыі. Я асабіста бачыў запіс (з акцыі пратэсту, калі натоўпы мітынгоўцаў ішлі па праспекце. — Рэд.). На гэтым запісе супрацоўнікі ДАІ просяць яе сысці з праезнай часткі, гэта незаконна выходзіць на праезную частку. Яна іх пытаецца: чаму? Яны ёй адказваюць: для забеспячэння бяспекі. І яна ім адказвае: забяспечце бяспеку, сыдзіце з нашай дарогі. Гэта значыць, яна была актыўным удзельнікам гэтай акцыі. У якой ступені — гэта будуць высвятляць праваахоўныя органы.

— У нашай супольнай гісторыі былі жонкі, якія за мужамі ў Сібір паехалі. Хіба гэта злачынства — быць на плошчы побач са сваім мужам?

— Правільна! Яна падзяляе з ім адказнасць!

— Супраць Ірыны Халіп заведзеная крымінальная справа па артыкуле 293 часткі 1 і 2. Халіп абвінавачваюць у тым, што яна здзейсніла наўмысныя дзеянні, накіраваныя на арганізацыю масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, знішчэннем маёмасці і інш. Вам здаецца, гэта пошук тых, хто рэальна разбіў дзверы Дома ўрада, ці ўсё-ткі звядзенне палітычных рахункаў?

— Я не ведаю. Я не ў курсе прад’яўленых Халіп абвінавачванняў. Гэта ўсё вашыя словы…

Калі мы выключым дыктафон, Улад Гігін не зможа ўтрымацца ад асабістых ацэнак Ірыны Халіп. Ён назаве Андрэя Саньнікава «падабцаснікам» і ясна дасць зразумець, што лічыць Ірыну Халіп ледзь не цэнтрам усёй беларускай апазіцыі. Гэтыя клішэ прагучалі напярэдадні ў заяве, якую Яраславу Раманчуку напісалі ў адміністрацыі прэзідэнта Лукашэнкі і прымусілі агучыць на ўвесь свет. Яны дзіўным чынам пераклікаюцца з публічнымі заявамі самога Лукашэнкі. Усё гэта не пакіне ў нас і ценю сумневу, што ў выпадку з Ірай гаворка ідзе пра асабістую помсту прэзідэнта Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру