Грамадства22

Генпракуратура канстатуе шматлікія парушэнні заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў Мінску

Як паведаміў 8 верасня журналістам начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Генпракуратуры Павел Радзівонаў, такая выснова зроблена на падставе выбарачнай праверкі, праведзенай у квартале вуліц Інтэрнацыянальная, Камсамольская і Рэвалюцыйная непадалёк ад будынка пракуратуры.

Устаноўлена, што абсалютная большасць рэкламы на фасадах будынкаў, якія ўяўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць, знаходзіцца там незаконна. Складзена 19 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні да распаўсюджвальнікаў рэкламы. Шэсць з іх зараз разглядаюць у судах.

Паводле вынікаў праверкі Генпракуратура накіравала дакладную запіску аб узмацненні кантролю за размяшчэннем рэкламы ў Міністэрства культуры і Мінскі гарвыканкам.

Як зазначыў Радзівонаў, падчас праверкі была выяўлена яшчэ адна праблема. Нават у тых нешматлікіх выпадках, калі ўзгадненне на размяшчэнне рэкламы існавала, само яе размяшчэнне не адпавядала патрабаванням заканадаўства. У якасці прыкладу Радзівонаў прывёў два будынкі на вуліцы Камсамольская. Абодва яны ўяўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць. У першым выпадку рэкламай занята практычна 40% фасада, у другім — на фасадзе знаходзяцца сем відаў рознакаляровай рэкламы. «Эстэтычнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці ад гэтага церпіць», — канстатаваў прадстаўнік Генпракуратуры.

Ён паведаміў, што ў Мінкультуры накіраваны ліст з патрабаваннем перагледзець выдадзеныя ўзгадненні і разгледзець пытанне аб дэмантажы рэкламы. Пастаўлена таксама пытанне аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці шэрагу работнікаў міністэрства за парушэнне заканадаўства аб ахове культурнай спадчыны.

Радзівонаў паведаміў, што ў Беларусі больш як 5 тыс. аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку ў Мінску — прыблізна 300. Вырашаць праблему іх аховы Генпракуратура мае намер з Міністэрствам культуры, з якім у ліпені было заключана адпаведнае пагадненне.

Каментары2

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь103

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага35

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі2

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь103

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →