Музыка77

Вольскі раздаваў аўтографы на капоце аўто

Людзі прыйшлі да клубу RE:public, каб вярнуць квіткі на адмененую «Крамбамбулю» і паразмаўляць з Лявонам.

Больш за тры дзясяткі людзей прыйшлі да клубу RE:public, каб вярнуць квіткі за адменены канцэрт «Крамбамбулі» і паразмаўляць з Лявонам Вольскім.

Сам Лявон ахвотна раздаваў інтэрв’ю, не губляў надзею на выпраўленне сітуацыі з арганізацыяй канцэртаў у Беларусі.
Вольскі запрасіў усіх на канцэрт «Крамбамбулі» ў Вільню.

З-за вялікага марозу людзі вярталі квіткі ў салоне аўто. Сустрэча ля ганка RE:public доўжылася больш за гадзіну.

Квіткі здалі каля 100 чалавек. «Некаторыя не хацелі забіраць грошы, але мы настаялі», — расказаў НН Лявон Вольскі.

Нагадаем, што прэзентацыя альбома «Крамбамбулі» пад назвай «Драбадзі-драбада» мелася прайсці сёння, 11 лютага, у сталічным клубе RE:public. Анонсы з’явіліся ў канцы снежня. Аднак

месяц таму, адразу пасля таго як білеты паступілі ў продаж, кіраўніцтва клуба заявіла, што канцэрт будзе адменены.

«Мы планавалі правесці гэты канцэрт у нас у клубе, але з-за пэўных абставінаў вырашылі яго не праводзіць», — тлумачыў тады дырэктар клуба Андрэй Старцаў.

На 11 лютага ў клубе прызначылі зборны канцэрт з удзелам гуртоў Akute, Петля Пристрастия, Yellow Brick Road і Дзіма Ску.

Праект «Крамбамбуля» ўключаны ў негалосны спіс прадстаўнікоў кіно, музыкі, мастацтва, якім неафіцыйна забаронены выступ на канцэртных пляцоўках у Беларусі ды тэле і радыёканалах.
Сярод іх — таксама «Ляпіс Трубяцкой», «Крама», «Палац», «Нейра Дзюбель», Зміцер Вайцюшкевіч, драматург Андрэй Курэйчык, увесь калектыў «Свабоднага тэатра», пісьменнікі Вольга Іпатава, Генадзь Бураўкін, мастакі Мікола Купава, Аляксей Марачкін, драматург Уладзімір Халіп. Дзяржаўныя асобы адмаўляюць наяўнасць такога спісу, але ён фактычна дзейнічае.

Прэзентацыя альбома «Драбадзі-драбада» пройдзе ў Вільні 21 красавіка ў клубе «Tamsta» (Subačiaus g. 11A) і 26 красавіка — у Празе ў клубе «Matrix» (Konevova 13).

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых2

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі4

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам45

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых2

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць