Архіў

з усіх старон

17 студзеня 2003

Чэхі выбіраюць прэзыдэнта

У другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Чэхіі выйшлі Вацлаў Клаўс і Пятро Пітгарт, два правыя палітыкі. Прэзыдэнта ў Чэхіі выбірае парлямэнт.

Квасьнеўскі можа ўзначаліць NATO

Генэральны сакратар NATO Робэртсан заявіў у Брусэлі, што прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі быў бы добрым кіраўніком Паўночнаатлянтычнага хаўрусу, але «шмат хто мог бы стаць добрым кіраўніком». Сказана гэта было напярэдадні візыту А.Квасьнеўскага ў Вашынгтон.

Судзяць былога паліцыянта

Жыхар Манрэалю 83-гадовы Вальтэр (Уладзімер) Абадзінскі можа быць пазбаўлены канадзкага грамадзянства і высланы ў Беларусь або асуджаны. Былога паліцыянта-калябарацыяніста вінавацяць у ваенных злачынствах у мястэчку Мір. За апошнія гады гэта трэцяя справа такога кшталту. У 1999 г. брытанскі суд разглядаў справы Сымона Серафіновіча і Антона Саванюка, абвінавачаных у забойстве жыдоў. Аніводзін зь іх ня быў дэпартаваны ў Беларусь.

Ахвяры маразоў у Расеі

Яшчэ адзін чалавек памёр у выніку пераахалоджаньня ў Маскве за аўторак, паведаміла служба хуткай мэдыцынскай дапамогі расейскай сталіцы. Усяго зь верасьня ў Маскве ад холаду памерлі 287 чалавек.

Трагедыя на курорце

У чэскіх гарах Крконашэ падчас катаньня на лыжах загінула 11-гадовая беларуская школьніца. Маці адпусьціла яе пакатацца адну, і дзяўчынка, зьяжджаючы з гары на вялікай хуткасьці, далася ў дрэва і памерла на месцы ад цяжкіх траўмаў галавы.

Паэма Папы

Папа Ян Павал ІІ напісаў паэму. Яе працоўны загаловак — «Рымскі трыптых. Роздумы Яна Паўла ІІ». У першай частцы Папа разважае пра ўзаемаадносіны чалавека з Богам. У другой — гаворка пра Сыкстынскую капэлу, дзе Ян Павал ІІ быў абраны Папам. Трэцяя частка прысьвечаная разважаньням пра Абрама. Папа напісаў паэму паўгоду таму, калі адпачываў у летняй рэзыдэнцыі.

Чырвоныя штаны — па-за законам

Сьвятарам Грэцкай праваслаўнай царквы забаранілі насіць чырвоныя штаны, піць і паліць.

Новы кодэкс паводзінаў прыняла Грэцкая праваслаўная царква для сваіх функцыянэраў. Паводле новага нарматыўнага акту, сьвятарам трэба апранацца больш сьціпла і паводзіць сябе культурна ў грамадзкіх месцах. Некаторыя назіральнікі зьвязваюць ініцыятыву царкоўнага начальства са скандаламі ў Амэрыцы, дзе сьвятароў каталіцкай царквы вінавацяць у спакушэньні непаўналетніх. Хоць нядобразычліўцы сьцьвярджаюць, што ад бацюшак падчас адпраўленьня службаў пахне перагарам і танным тытунём. Зараз грэцкія рэлігійныя дзеячы не павінны паліць, лаяцца, сядзець заклаўшы нагу за нагу ды насіць сьветлыя, яркія рэчы нават пад расай.

Тым часам на Кіпры праваслаўны япіскап Хрызастомас заклікаў забарніць паказ новага фільму пра Гары Потэра, бо ён «прапагандуе апакрыфізм».

убачана з Расеі Унтэр-афіцэрскі Крэмль

Афіцыйная заява Вашынгтону пра неабходнасьць перагледзець сытуацыю з прэзыдэнтам Беларусі А.Лукашэнкам зьяўляецца схаванай прапановай «бацьку» стаць «адсутным зьвяном» антырасейскага фронту ад Чорнага да Балтыйскага мора, які кантралюецца Вашынгтонам, і тым самым адрэзаць ад Расеі эўрапейскія рынкі збыту энэрганосьбітаў. Натуральна, у межах прапанаванага супрацоўніцтва павінны быць «забясьпечаныя правы і свабоды дэмакратычнай апазыцыі», якая за нейкі пераходны пэрыяд (паўгоду-год) павінна «сасьпець» для перадачы ёй улады. У выпадку згоды Лукашэнкі на такі варыянт «палітыка выломліваньня рук», ужытая расейскім бокам у дачыненьні да беларускага прэзыдэнта ў справе «Слаўнафты»—«Газпрому», прывядзе да таго, што Крэмль апынецца ў становішчы «унтэр-афіцэрскай удавы, якая сама сябе высекла».

«Завтра»

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне28

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве17

Сям'я Лукашэнкаў у топе. Хто папулярны ў рускай Вікіпедыі?5

Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава па прыкладзе Мадура25

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну16

Помнік першай беларускай нафце ўзяты пад дзяржаўную ахову1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць