Архіў

Габрэйская дубіна наймацнейшая

Супраць антысэмітызму: дзьве тактыкі

Прэзыдэнт зарэгістраванай у ЗША Усясьветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў (УАБГ) Якаў Гутман 14 і 21 студзеня правёў акцыі пратэсту каля Адміністрацыі прэзыдэнта. Гутман выступаў супраць палітыкі дзяржаўнага антысэмітызму, якую, на ягоную думку, праводзіць беларуская ўлада. Абедзьве акцыі скончыліся затрыманьнем габрэйскага актывіста. У перапынку паміж імі ён правёў галадоўку. Магчыма, апошняя сталася прычынай таго, што з другога пікету сп. Якаў патрапіў адразу ў больніцу ў перадінфарктным стане.

Гутман лічыць праявамі менавіта дзяржаўнага антысэмітызму зьнішчэньне сынагогі на вул.Дзімітрава ў Менску й разбурэньне падмуркаў Халоднай сынагогі, будаўніцтва на жыдоўскіх могілках у Мазыры й зьнішчэньне там памятнага знаку па ахвярах Галакосту, разбурэньне могілак у Рагачове й рэканструкцыю стадыёну ў Горадні, які стаіць на месцы былых могілак.

Больш за ўсё Гутмана абурае тое, што ягоныя намаганьні не знаходзяць падтрымкі нават у праваабаронцаў: «Ні Заля, ні Купала не былі ні габрэямі, ні праваабаронцамі. Але яны ўзьнялі свой голас супраць несправядлівасьці. Няўжо праціўнікі цяперашняга рэжыму не разумеюць, што габрэйская дубіна ў руках апазыцыі — наймацнейшая ў гэтай спрэчцы?»

Самае апошняя кара, накладзеная на прэзыдэнта УАБГ, — штраф на карысьць прадпрыемства «Мазырскі камунальнік». З ініцыятывы Гутмана ў Мазыры быў усталяваны помнік габрэям, што загінулі там у часе другой сусьветнай. «Мазырскі камунальнік» зьнёс помнік і патрабуе ад Гутмана заплаціць 212.238 руб., каб кампэнсаваць выдаткі на дэмантаж і добраўпарадкаваньне тэрыторыі. Гутман плаціць не зьбіраецца.

Ацэнкі Гутмана перабольшанымі лічаць нават прадстаўнікі габрэйскай грамадзкасьці. Юрыст Артур Ліўшыц, прадстаўнік Камітэту падтрымкі габрэяў на тэрыторыі былога СССР, адзначае: «Сытуацыя насамрэч вельмі складаная. Але казаць пра палітыку дзяржаўнага антысэмітызму, якая мела месца ў Савецкім Саюзе, неабгрунтавана. Ёсьць канкрэтныя дзеяньні канкрэтных чыноўнікаў, але ўказаньняў «зьверху» не прыходзіць».

Дзеяньні Гутмана выклікаюць у А.Ліўшыца стрыманую рэакцыю: шмат шуму, але мала плёну. Паводле ягоных словаў, сёньня габрэйскія арганізацыі змагаюцца з парушэньнямі закону іншымі сродкамі: лістамі да адпаведных органаў мясцовай улады, зваротамі ў пракуратуру й г.д. І ўсё адно: «Вельмі часта габрэйскім рэлігійным суполкам не вяртаюць былой нерухомай маёмасьці: няма закону аб рэстытуцыі». Рэальнай карысьці ад лістоў не нашмат больш, чым ад пікетаў Гутмана.

Аркадзь Шанскі

Каментары

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»7

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»7

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →