Вярхоўны суд Пакістана выдаў ордар на арышт прэм'ер-міністра краіны Раджы Первеза Ашрафа і яшчэ 15 чыноўнікаў, якіх абвінавачваюць у карупцыі.
Сцвярджаецца, у прыватнасці, што Ашраф у 2010 годзе, знаходзячыся на пасадзе міністра энергетыкі, браў хабар у абмен на ўхваленне розных энергетычных праектаў.
Цяперашні прэм'ер усе абвінавачванні ў свой адрас адмаўляе.
На думку аналітыкаў, нягледзячы на судовае рашэнне, наўрад ці адразу ўдасца зняць Ашрафа з пасады.
Раней папулярны пакістанскі багаслоў Тахір Кадры ўзначаліў шматтысячную маніфестацыю ў Ісламабадзе, удзельнікі якой патрабавалі адстаўкі ўрада, узмацнення барацьбы з карупцыяй і рэформы выбарчага заканадаўства.
Пакістанскае тэлебачанне паказала, як пратэстоўцы радуюцца і апладыруюць, даведаўшыся пра рашэнне суда.
Каментары