Культура

Севярынец прэзэнтуе «Лісты зь лесу»

Сёньня на ўправе БНФ.

Кніга ўключае ў сябе артыкулы Паўла, пісаныя ім падчас знаходжаньня на хіміі ў Полацкім раёне і друкаваныя на бачынах «НН».

Час і месца: Серада, 15 жніўня а 18-й на ўправе БНФ (б. Варвашэні/Машэрава, 8)

«Калі Андрэй Дынько прапанаваў мне штотыдня пісаць у «Нашу Ніву» нататкі зь «хіміі», сьпярша здалося: два гады? Кожны тыдзень? Немагчыма. Занядбаная вёсачка на мяжы з Расеяй, сярод лесу — пра што?..

Зараз, праз два гады, сьведчу: кожная беларуская вёска (ужо ня кажучы пра мястэчка ці горад) вартая шматтомніку. Уся глыбокая Беларусь дагэтуль застаецца вялікай таямніцай. Ведаю: і тое, што Сітна згадваецца ў Бібліі, і тое, што найважнейшыя падзеі беларускай гісторыі нейкім дзівосным чынам праходзілі праз гэты лясны куток, і тое, што зараз у ім, як у кроплі, адлюстраваліся боль і надзеі ўсяе краіны — не выпадкова. —

Дзякую Богу за гэтае выпрабаваньне: Госпад найлепш ведае, дзе нам трэба быць. Дзякую за ўмацаваньне ў веры, за гарт, досьвед беларускай салідарнасьці, за 1,5 тысячы «лістоў у лес» і больш як пяцьсот наведнікаў. Дзякую рэдакцыі «Нашай Нівы», чытачам, бацькам сябрам і, канечне, самім сіценцам, такім мілым і такім няшчасным, пра якіх напісаў далёка ня ўсё.

«Лісты зь лесу» — спроба знайсьці беларуса ў гушчары ягонай душы. Спроба дагукацца да Бога ў глухім, дрымучым. Дрымотным сэрцы Эўропы.

Таму — сардэчна запрашаю ў беларускі лес.

Павал Севярынец. Прадмова да кнігі

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі24

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»4

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу22

У магілёўскім скверы паставілі экспазіцыю з трох металічных шароў ФОТЫ3

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie13

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі24

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць