Літаратура44

Прэміі за найлепшыя пераклады года атрымалі Бахарэвіч, Бяльковіч і Хадановіч

Іх прысуджае інтэрнэт-часопіс «ПрайдзіСвет».

Цырымонія ўручэння прайшла падчас «Каляднай вечарынкі» 22 снежня ў кнігарні «логвінаЎ».

У трох намінацыях лаўрэатамі былі названыя Андрэй Хадановіч (паэзія), Вераніка Бяльковіч (проза) і Альгерд Бахарэвіч (публікацыя ў «ПрайдзіСвеце»). Пераможцы атрымалі лямцавыя статуэткі аўтарства Веранікі Фаміной і дыпломы.

Акрамя пераможцаў, свае пераклады прачыталі Ірына Герасімовіч і Марыя Мартысевіч.

Цалкам спіс прэтэндэнтаў на прэмію выглядаў наступным чынам:

Проза

  • Альгерд Бахарэвіч: Браты Грым «Казкі»
  • Вераніка Бяльковіч: Ірэна Доўскава «Моцны Жбуць»
  • Марыя Мартысевіч: Багуміл Грабал «Я абслугоўваў ангельскага караля»
  • Сяргей Сматрычэнка: Міхал Вівэг «Цудоўныя гады сабаку пад хвост»
  • Максім Шчур: Эган Бонды «Запрашэнне на вячэру»

Паэзія

  • Ірына Герасімовіч: Ільма Ракуза «Перакрэсліць усё»
  • Андрэй Гуцаў, Алесь Разанаў: Улдыс Бэрзыньш «Салаўі крычаць па-латышску…»
  • Марыя Мартысевіч: Аляксандр Фрэдра «Дзявочыя зарокі, або Магнетызм сэрца»
  • Андрэй Хадановіч: зборнік перакладаў «Разам з пылам», Аляксандр Фрэдра «Помста», Рышард Крыніцкі «Дакрануцца», пераклады з кнігі Віславы Шымборскай «Канец і пачатак»

Публікацыя ў «ПрайдзіСвеце»

  • Альгерд Бахарэвіч: Вільгельм Гаўф «Гісторыя пра карабель прывідаў», Ян Вагнер «верабей гюрыке»
  • Аляксей Знаткевіч: Кен Кізі «Палёт над гняздом зязюлі», Роберт Энтан Ўілсан «Трынаццаць хораў для боскага маркіза»

Падчас «Каляднай вечарынкі» Ганна Янкута і Кацярына Маціеўская таксама прэзентавалі кніжную серыю «PostScriptum».

Ганна Янкута зачытала ўрывак з «Каляднага харалу» Чарлза Дыкенска, надрукаванага ў апошнім зборніку серыі «Падарунак на Каляды».

Уладзь Лянкевіч і Юля Цімафеева расказалі пра апошні, 14-ы нумар выдання, «Лабірынты іншасвету» і зачыталі свае пераклады з яго.

Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» узнік у 2008 годзе. У ім публікуецца вельмі вартая літаратура.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам26

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу закрылі8

«Гэта як ВІЧ у людзей». Беларуска выратавала бяздомнага ката і спрабуе вылечыць яго ў Польшчы ад цяжкай хваробы5

У абыход санкцый. «Белавія» рыхтуецца лётаць на самалётах Airbus1

Франак Вячорка пра пашпарт новай Беларусі: Пашпартны цэнтр будзе раскіданы па розных краінах. А пры Кавалеўскім праект не рухаўся38

У цэнтры Гродна вырас ананас3

У Заслаўі да Дажынак зачышчаюць гістарычную забудову, якую бралася ахоўваць дзяржава8

Былога кіраўніка «фабрыкі троляў» Прыгожына ў Расіі прысудзілі да 10 гадоў калоніі строгага рэжыму

«Цяпер зброя вайны — клавіятура». Брытанія выдаткуе 1 мільярд фунтаў на мадэрнізацыю кібервойскаў1

Што ўяўляе сабой база даных, якую сілавікі называюць «узломам «Новай Беларусі»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам26

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць