Улада11

Танкавы патэнцыял ЗША ў Еўропе павялічыцца да брыгады

Толькі ў 2013 годзе амерыканскія наземныя сілы вывелі з Еўропы апошнія танкі Abrams і баявыя машыны пяхоты Bradley. У 2014 г. у сувязі з ростам напружанасці ў Старым свеце ў ЕС вярнуўся танкавы батальён — дзве стралковыя і дзве танкавыя роты.

Новапрыбылыя танкі М1А2 Abrams на вайсковай базе Графенвёр у Нямеччыне. Фота: stripes.com

Але зараз плануецца, што колькасць амерыканскай бранетэхнікі павялічыцца да брыгады ў канцы 2015 году — то бок да 180 танкаў і БМП у параўнанні з прыкладна 60 зараз.Таксама прыбудуць 18 самаходных 155мм гаўбіц М109 і іншая тэхніка для дапаможных адзінак брыгады, паведаміў камандуючы сіламі ЗША ў Еўропе Фрэдэрык Ходжз, піша armytimes.com

Дзе будзе захоўвацца гэтая тэхніка, пакуль невядома. Але, хутчэй за ўсё, у Нямеччыне ці Польшчы.

Такім чынам у выпадку патрэбы ЗША змогуць за некалькі дзён, перакінуўшы жаўнераў і афіцэраў у Стары Свет, пасля хуткай раскансервацыі тэхнікі дапамагчы сваім хаўруснікам цэлай танкавай брыгадай. Часткова гэты цяжкі рыштунак будзе выкарыстоўвацца амерыканскімі вайскоўцамі, якія будуць прыбываць у Еўропу на ратацыю.

Потым асабісты склад будзе пераязжаць у іншыя рэгіёны свету, а танкі, гаўбіцы і БМП у Еўропе застануцца для новапрыбылых.

«Я ўпэўнены, што для Расіі цэль нумар 1 — падзяліць хаўруснікаў, убіць кол паміж ЗША і Еўропай, а потым, калі атрымаецца, падзяліць Еўропу на часткі», — адзначыў Ходжз.

Бранятанкавая брыгадная баявая група ЗША складаецца з 7 батальёнаў — 3 змешаных, 1 кавалерыйскага (разведнага), 1 артылерыйскага, 1 сапёрнага і 1 дапаможнага.

У брыгадзе 90 танкаў Abrams, 90 БМП Bradley і 112 бранетранспарцёраў М113. Агульны лік асабовага складу брыгады — 4 743 чалавекі.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы: абвешчана спецаперацыя СБУ па знішчэнні расійскай бамбардзіровачнай авіяцыі16

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы: абвешчана спецаперацыя СБУ па знішчэнні расійскай бамбардзіровачнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»37

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы: абвешчана спецаперацыя СБУ па знішчэнні расійскай бамбардзіровачнай авіяцыі16

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы: абвешчана спецаперацыя СБУ па знішчэнні расійскай бамбардзіровачнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць