Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам ва Узбекістан. Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў міжнародным аэрапорце імя Іслама Карымава, паведамляе БЕЛТА.
Ля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнку сустракалі прэм'ер-міністр Узбекістана Абдула Арыпаў, міністр замежных спраў Абдулазіз Камілаў.
У Ташкенце 13 верасня кіраўнік дзяржавы правядзе перамовы з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкат Мірзіёевым, якія пройдуць у вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый.
Каментары