Аператар velcom перайменаваны ў А1. Гэта звязана з рэбрэндынгам, які праводзіць яго мацярынская кампанія A1 Telekom Austria Group, каб аператары холдынгу ў розных краінах былі пазнавальныя.

«А1» з’явілася на лагатыпе мацярынскай кампаніі ў 2017 годзе. Так называецца буйны аператар інтэрнэту і сотавай сувязі ў Аўстрыі і самы вялікі актыў холдынгу. Назва А1 азначае «высокую якасць».
Фірмовы колер velcom таксама зменіцца: замест чорна-жоўтага будуць белы і чырвоны.

Галоўны офіс Velcom знаходзіцца на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Фота Nemiga.info
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары