Кіно

Як у Гродне адбываюцца паказы «Тэрмінатара-2» у беларускай агучцы 

Гэтымі днямі, 7-9 чэрвеня, у гродзенскім кінатэатры «Космас» дэманструюць фільм Джэймса Кэмерана «Тэрмінатар 2. Судны дзень» у прафесійнай агучцы на беларускай мове. Як адбываюцца паказы 3D-версіі, зробленай да 25-годдзя знакамітай стужкі, піша Hrodna.life.

«Тэрмінатар 2» — гэта першы ў гісторыі Беларусі фільм у 3D, які можна паглядзець на беларускай мове. У запісу ўдзельнічалі беларускія акцёры і тэлевядоўцы. Андрэй Мілюхін агучыў няўрымслівага Т-1000 (персанаж Роберта Патрыка), Павел Харланчук — гуманнага Т800 (Арнольд Шварцэнэгер), Святлана Цімохіна агучыла Сару Конар (Лінда Хэмілтан).

На гродзенскіх паказах, якія доўжацца ўсяго тры дні, на ўваходзе гледачам раздавалі інфабуклеты пра фільм, а валанцёры перад сеансам апытвалі, якія яшчэ фільмы яны хацелі бы паглядзець па-беларуску ў Гродне.

Кіно па-беларуску на вялікім экране — адносна новая з’ява для Беларусі і асабліва для Гродна. Паказы праходзяць у межах праекта «Беларускія ўікенды» пра падтрымцы кампаніі Velcom | A1. Мінская кампанія «Кінаконг» займаецца прафесійным агучваннем і ладзіць рэгулярныя беларускамоўныя паказы ў кінатэатрах свайго горада ўжо некалькі год: усе квіткі на сеансы раскупаюцца загадзя. У Гродне гэта агулам чацвёрты паказ, а сёлета толькі другі.

«Па жанрах мы стараемся перамяжоўваць. Папярэдні фільм быў дзіцячы, «Хронікі Нарніі», цяпер гэта баявік, а наступным, і ў Мінску, і ў Гродне, мы плануем паказаць лірычны фільм «Хаціка» — расказаў Андрэй Кім, кіраўнік «Кінаконга». Арганізатары абяцаюць, што гэта адбудзецца прыблізна праз месяц, а пазней яны плануюць прывезці знакаміты фільм пра мілага мядзведзя, «Падынгтан», магчыма, нават дзве часткі.

Каардынатарка гродзенскіх паказаў лічыць, што беларусы ў кожным горадзе мусяць мець магчымасць глядзець кіно на сваёй мове, і спадзяецца, што з цягам часу гэта стане натуральнай з’явай, а не надзвычайнай падзеяй.

Гледачы перад сеансам пацвярджалі, што прыйшлі паглядзець улюбёны фільм дзяцінства ў кінатэатры, многіх зацікавіла мова паказу.

«На фільм прыходзяць пераважна рускамоўныя гледачы, гэта 90% нашай аўдыторыі. Для таго, каб любіць беларускую мову, неабавязкова размаўляць па-беларуску», — тлумачыць Андрэй Кім.

Выбар фільма для паказу невыпадковы. «Тэрмінатар 2» — класіка кіно, фільм, які атрымаў чатыры «Оскары», змяніў стаўленне тагачаснага кінематографа да ўжывання камп’ютарных эфектаў, а крытыкі прызнаюць ролю Тэрмінатара найлепшай у кар’еры Арнольда Шварцэнэгера.

«Гэта легендарнае кіно. Менавіта «Тэрмінатар 2″ мае культавы статус. Таксама ёсць пэўная актуальнасць таго, пра што ён кажа: вакол нас многа войнаў, гвалту, і ёсць момант дэгуманізацыі чалавека. Гэты фільм пра страх чалавека, што давядзецца адказваць за свае учынкі», — лічыць Андрэй Кім. — Фільм вельмі глыбока раскрывае момант дэгуманізацыі Тэрмінатара. «Тэрмінатар» перакладаецца як «ліквідатар», ён створаны, каб забіваць людзей. І зараз у многіх медыа прынята дэгуманізаваць некаторых людзей, напрыклад, казаць не «забілі тэрарыста», а «ліквідавалі тэрарыста». Тэрмінатар на працягу фільма вучыцца цаніць жыццё. У канцы ёсць класная фраза: «Калі гэты робат-забойца навучыўся цаніць чалавечае жыццё, то можа і ў нас ёсць шанец». Акрамя таго, што сам па сабе фільм культавы, і мы яго даўно хацелі агучыць, мне здаецца, што ён актуальны і цяпер, нам варта больш цаніць адзін аднога».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам37

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец расказаў пра будучыню цялят, якіх нарадзілі беларускія каровы ад зубра2

У Гродзенскім заапарку ліса-бабуля стала мамай для малых лісянят ВІДЭА

Перастаў адкрывацца сайт «Вячэрняга Бабруйска»

Хэдлайнерам канцэрта пасля велакарнавала «Віва, Ровар» будзе Стас П'еха1

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы11

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская14

На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»1

IT-мільянер Гурскі: Прафесія будучыні — шаманы промпту9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам37

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць