Мова1111

Мова наша. Даход ці прыбытак? Кошт ці цана? 

У фэйсбуку, у адной з моўных суполак, адзін з карыстальнікаў падняў пытанне: ці ёсць розніца паміж паняткамі «даход» і «прыбытак»? Многія на гэта параілі не замарочвацца: маўляў, розніцы няма, хопіць проста прыбытку. Але людзі эканамічна адукаваныя тут жа запярэчылі: гэта ж абсалютна розныя паняцці, нельга ніяк іх атаясамліваць! 

Сапраўды, давайце разбяромся на прыкладзе. 

Прадпрымальны чалавек Антось купіў у суседкі на вёсцы 10 кілаграм (па 1 рублі) памідораў — памідоры грунтовыя, спелыя, духмяныя. Павёз іх на Камароўку, расхапалі памідоры за 3 рублі за кілаграм.

Лічым: даход ад продажу кемлівага Антося — 30 рублёў (3 руб.×10 кг = 30 руб). А які ж прыбытак (разлічваем яго па формуле: даход мінус выдаткі)? 30 рублёў мінус дарога ў Мінск у два бакі (6 рублёў), 10 рублёў аддаў суседцы — выходзіць 14 рублёў.

Давайце цяпер яшчэ заадно з цаной і з коштам разбяромся — гэта таксама эканамічна розныя паняцці, і мова ў гэтым дапамагае разабрацца. 

Што ж такое кошт? Гэта тое, у што абышоўся тавар прадаўцу: сабекошт аднаго кілаграма памідораў для Антося — 1,6 рубля (1 кілаграм памідораў + 60 капеек за дарогу на кожны кілаграм). Цана — гэта тое, па чым тавар прадаецца, у што абышоўся кілаграм памідораў купцу — 3 рублі. Розніца паміж сабекоштам і цаной — навар Антося, прыбытак (3 — 1,6 = 1,4; 1,4 * 10 кг = 14 руб.).

Кошт + прыбытак = цана (price, prix, ціна, цена). 

Цана * колькасць тавару = даход. 

Не блытайце! 

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю41

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»37

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю41

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць