У Новай Баравой затрымалі пазаштатніцу Tut.by. Яе называюць адміністратарам тэлеграм-канала
Учора вечарам 11 лютага ў Новай Баравой была затрыманая пазаштатная аўтарка Таццяна Скапцова-Пятроўская. Відэа, знятае пасля яе затрымання, з'явілася ў тэлеграм-канале ATN_News, паведамляе Tut.by.

Фота з асабістага архіву Таццяны Скапцовай-Пятроўскай
У тэлеграм-канале сцвярджаецца, што Таццяна з'яўляецца адміністратарам шэрагу «дэструктыўных» каналаў, у тым ліку «Новая Баравая 98%» і чата «Новая Баравая 98%», а таксама ўдзельнічала разам са сваім мужам у «пратэсных акцыях».
Аднак на відэа, прымацаваным да допісу, сама Таццяна кажа, што не з'яўляецца адміністратарам ніводнага Telegram-канала, ні да чога не заклікала, «выходзіла пару разоў у жніўні», але ніколі не супрацьстаяла супрацоўнікам міліцыі.
Каментары