Грамадства

Пракуратура Брэста падала пазоў аб ліквідацыі «Польскай школы» з-за справы «аб гераізацыі ваенных злачынцаў»

Пазоў аб ліквідацыі ТАА «Польская школа» падала пракуратура Берасця ў сувязі з «грубым парушэннем заканадаўства, што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам», паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу.

Ілюстрацыйнае фота. Pixabay.com

«Пад выглядам аказання інфармацыйных і культурна-адукацыйных паслуг з удзелам не менш за 20 непаўналетніх навучэнцаў і маладых берасцейцаў праслаўляліся вайсковыя злачынцы, уключаючы Рамуальда Райса, вядомага па мянушцы Буры», — паведамляе прэс-служба пракуратуры.

Гаворка ідзе аб несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое прайшло ў «Польскай школе» 28 лютага.

10 сакавіка па факце «здзяйснення групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму» была заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 КК.

У межах крымінальнай справы затрымалі сузаснавальніка «Польскай школы» — 43-гадовага берасцейца — і дырэктара Ганну Панішаву, якая вярнулася ў Беларусь пасля камандзіроўкі ў Польшчу. Яны праходзяць па справе як падазраваныя. Паводле інфармацыі Tut.by, праз некаторы час сузаснавальніка адпусцілі, а дырэктар усё яшчэ знаходзіцца пад вартай.

Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі раней распавёў, што мерапрыемства ў «Польскай школе» «не мела ніякага дачынення» да Рамуальда Райса (Бурага).

Чытайце таксама:

Беларусы і «выклятыя жаўнеры»: паміж дзвюма таталітарнымі ідэалогіямі

Тлумачым, хто такія «праклятыя жаўнеры», Рамуальд «Буры» Райс і якое дачыненне гэта мае да Беларусі

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых6

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент31

Прадстаўнік Расіі ў ААН: Расія не спыніць агонь, пакуль Захад падтрымлівае Кіеў6

Амаль $50 000 за голыя сцены ў Шабанах. Так выглядае самая танная кватэра Мінска2

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі4

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам45

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых6

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць