У Літве дамову з «Беларуськаліем» прызналі пагрозай для бяспекі краіны
Літоўская ўрадавая камісія па праверцы здзелак стратэгічных прадпрыемстваў 21 снежня вынесла вердыкт, што дамова літоўскай чыгункі з «Беларуськаліем» і змены ў ёй — пагроза для бяспекі краіны.
Цяпер канчатковае рашэнне — за літоўскім урадам. Калі і ён пагодзіцца, што такая дамова пагражае бяспецы Літвы, то гэта можа стаць падставай для спынення транзіту з мінімальнымі стратамі.

Літоўская чыгунка падпісала дамову з «Беларуськаліем» вясной 2018 года, яна мае дзейнічаць да канца 2023-га. У адпаведнасці з ёй праз Літву і Клайпедскі порт перавозіцца каля 11 млн тон беларускіх калійных угнаенняў.
Каментары