Грамадства

Алег Груздзіловіч з «Валадаркі»: Кожны дзень бачу твар таты ў люстэрку

Журналіст Алег Груздзіловіч працягвае расказваць з-за кратаў пра турэмны побыт. Свабода апублікавала фрагменты яго ліста ад 11 студзеня да жонкі Мар’яны.

Пра шпацыр

«Раніцай у нас была прагулка. Убачылі, што стаіць сонечнае надвор’е, паступова халадае, справа ідзе да хрышчэнскіх маразоў. Але снегу, відаць, няма, ці яго зусім мала. Мяркую па тым, што ў дворыках для прагулак зусім няма снегу, а толькі лёд на зямлі. Гуляць там не вельмі прыдатна, нават зусім не прыдатна, бо раскоўзалі лёд, як на хакеі.

Сёння хадзіў каля сценкі, дзе крыху захавалася бетону. Удалося прайсці сто перыметраў, і гэта яшчэ рэкорд. Хлопцаў большасць увогуле тапталіся на адным месцы. Але затое хоць падыхалі марозным паветрам.

Разжыўся сёння іголкай з ніткай ды за дзве гадзіны ўшыў джынсы, якія апрануў, калі сюды збіраўся. Але яны расцягнуліся і спадалі. А цяпер стала лепш хадзіць на прагулкі».

Пра лазню

«Пасля абеду была лазня, дакладней душ з пяці душавых саскоў на сем чалавек, бо адзін з нас ездзіў у суд і лазню прапусціў. Усяго на памыўку даецца хвілін 15, а сёння нават 20. За гэты час я паспеў памыцца (дзякуй за жоўтую класную мачалку), папраць бялізну і цяльняшку са шкарпэткамі ды павесіць іх на гарачую батарэю. Правісець паспелі хвілін 10, нават падсохлі. Адзіны мінус — бялізну не замянілі, абяцалі заўтра выдаць новыя прасціны і навалачку. Пацерпім».

Пра «атаварку»

«Сёння мусіла прыехаць да нас так званая «атаварка», а не, яшчэ адно расчараванне, і да нас не дайшла. «Заўтра».

«Атаварка» — гэта і ёсць тое, што мы замаўляем на грошы, пакладзеныя на асабісты рахунак. Нас знаёмяць са спісам тавараў і цаной, запаўняеш адмысловую форму, і недзе праз тыдзень прывозяць тое, што ты замовіў, а патрачаныя грошы спісваюць. І гэтак два разы на месяц. Я замовіў рублёў на 50: канверты, паперу, нейкія прадукты, каву, згушчонку. Як атрымаю, напішу».

Пра кнігі

«Яшчэ заказаў у бібліятэцы кнігі, у тым ліку падручнікі па нямецкай мове на базе кнігі Рэмарка «Тры таварышы» — нейкая найноўшая методыка. Я ж калісьці вучыў нямецкую, хачу крыху абнавіць веды. Ды і ўвогуле трэба, каб галава працавала, каб не расслабляўся.

Яшчэ заказаў некалькі мастацкіх кніг. Пагляджу, ці дадуць. Збольшага ў камеры каля 20 кніг, стопка часопісаў, у тым ліку «Вокруг света», што я вельмі люблю. Таксама ёсць пару кніг па-беларуску, іх таксама чытаю».

«P. S. Заўтра, 12 студзеня, будзе 40 дзён, як памёр дзядуля Толя (бацька Алега. — РС). А я ж планаваў паехаць у Берасце, пасядзець за памінальным сталом. Кожны дзень бачу твар таты ў люстэрку: калі я без вусоў, дык вельмі падобны».

***

Першы раз у мінулым годзе Алега Груздзіловіча затрымалі 16 ліпеня. Тады яго пакаралі арыштам на 10 дзён, але абвінавачанняў не выставілі.

Паўторна яго затрымалі 23 снежня і замянілі меру стрымання з абавязання яўкі на ўтрыманне пад вартай, перавёўшы ў СІЗА на Валадарскага. Яму выставілі абвінавачванне паводле артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі26

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»5

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу22

У магілёўскім скверы паставілі экспазіцыю з трох металічных шароў ФОТЫ3

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie13

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі26

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць