Грамадства

У рэйтынгу ўспрымання карупцыі за 2021 год Беларусь апусцілася на 19 пазіцый

Арганізацыя Transparency International прэзентавала свой штогадовы рэйтынг успрымання карупцыі Corruption Perceptions Index 2021, у якім Беларусь пагоршыла свае пазіцыі ў параўнанні з папярэднім даследаваннем.

У новым рэйтынгу Беларусь заняла 82-е месца. У мінулагоднім даследаванні яго аўтары змясцілі нашу краіну на 63-е месца. У Corruption Perceptions Index 2019 Беларусь займала 66-е.

«Зніжэнне Беларусі не дзіўнае, улічваючы жахлівае падаўленне свабоды слова і мірных сходаў у краіне. Агульнанацыянальныя пратэсты, якія ўспыхнулі з-за фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, былі сустрэтыя беспрэцэдэнтным гвалтам. Кандыдаты ад апазіцыі, іх прыхільнікі, актывісты грамадзянскай супольнасці і незалежныя журналісты пераследаваліся, а сілавікі арыштавалі тысячы грамадзян. Дэмакратычныя сістэмы проціваг былі дэмантаваныя або знесеныя на карысць рэжыму, што прывяло да распаўсюджвання маштабнай карупцыі — калі ўлада сканцэнтраваная ўнутры палітычных эліт і для іх фінансавай выгады», — гаворыцца ў дакладзе.

Сярод нашых суседзяў ніжэй размяшчаюцца Расія (136-е месца) і Украіна (122-е месца). Значна лепшая сітуацыя ў заходніх суседзяў Беларусі — Літва заняла 34-ю пазіцыю ў рэйтынгу, Латвія — 36-ю, Польшча — 42-ю.

Найменш карумпаванымі краінамі аўтары даследавання назвалі Данію, Фінляндыю, Новую Зеландыю, Нарвегію і Сінгапур.

Найбольш карумпаванымі краінамі сталі Паўднёвы Судан, Сірыя, Самалі, Венесуэла і Емен.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве4

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

Развітанне з эрай герояў. Чым парадуе «Місія невыканальная: фінальная расплата»6

Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент32

Прадстаўнік Расіі ў ААН: Расія не спыніць агонь, пакуль Захад падтрымлівае Кіеў6

Амаль $50 000 за голыя сцены ў Шабанах. Так выглядае самая танная кватэра Мінска2

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве4

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць