Грамадства

Што будзе значыць для Беларусі, калі яе прызнаюць краінай пад часовай ваеннай акупацыяй 

Пагутарылі з Паўлам Латушкам пра значнасць і наступствы гэтага кроку.

Расійскія верталёты каля вёскі Вялікі Бокаў ля мяжы Украіны і Беларусі. Спадарожнікавае фота Maxar.

Павел Латушка патлумачыў, чаму заяву з заклікам прызнаць Беларусь краінай пад часовай ваеннай акупацыяй зрабілі толькі праз тры тыдні пасля пачатку вайны:

«Тэма, звязаная з міжнародна-прававой ацэнкай акупацыі тэрыторыі Беларусі расійскімі войскамі, ужо даўно абмярковалася і была распрацавана НАУ. Нам трэба было зрабіць аналіз з пункту гледжання нацыянальнага заканадаўства, міжнароднага права і палітычнай сітуацыі». 

Палітык кажа, што як бы супярэчліва гэта ні гучала, але такі крок павінен забяспечыць незалежнасць Беларусі, бо на яе тэрыторыі знаходзяцца замежныя войскі.

«У Беларусі існуе марыянеткавы ўрад на чале з Лукашэнкам, які пасля жніўня 2020 года захапіў уладу. Гэта ўрад, які цалкам падпарадкоўваецца Маскве.

Праз інструменты міжнароднага характару мы павінны намагацца вываду расійскіх войскаў з Беларусі. Гэта таксама дае падставы ўспрымаць усе дзеянні, якія будуць ажыцяўляцца беларусамі супраць акупацыі, элементамі нацыянальна-вызваленчага руху. І інспіраваць такі рух, пазначыўшы яго канкрэтныя мэты, значэнне і сэнс.

Я ўпэўнены ў тым, што большасць беларусаў не хоча, каб войскі РФ надалей заставаліся на тэрыторыі нашай краіны. І ўжо зараз мы бачым, што супраціў іх прысутнасці набывае самыя розныя формы. Тым важней даносіць беларусам, што ўсе дзеянні, накіраваныя на гэты супраціў, — гэта барацьба з акупацыяй, супрацьдзеянне вайне з Украінай, якая вядзецца з нашай тэрыторыі, барацьба за свабоду, суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны, як абсалютныя каштоўнасці. І менавіта такім чынам дадзеная барацьба павінна і будзе ўспрымацца ў свеце.

Мы фактычна канстатуем парушэнне Канстытуцыі ў сувязі са знаходжаннем войскаў РФ на тэррыторыі Беларусі і выкарыстаннем яе тэрыторыі для ажыццяўлення агрэсіі ў бок Украіны. А таксама парушэнне вайсковай дактрыны Беларусі».

Гэты крок важны і для таго, каб зноў узняць беларускую тэму ў міжнародным парадку дня.

«Усе лічаць, што менавіта Беларусь ажыццяўляе агрэсію супраць Украіны, але гэта не так. Агрэсію ажыццяўляе рэжым Лукашэнкі. Гэта вельмі важна адрозніваць. Гэта дае нам магчымасць таксама правесці лінію падзелу паміж тым, што робіць марыянеткавы ўрад і як да гэтага ставіцца беларускае грамадства. 

Вызваленне Беларусі на дадзены момант магчымае праз вызваленне яе ад расейскай акупацыі і марыянеткавага ўрада, які дапусціў яе. І адпраўным пунктам тут павінна стаць прызнанне праблемы».

Што будзе значыць для Беларусі прызнанне яе часова акупаванай тэрыторыяй? Павел Латушка прыводзіць асноўныя моманты, якія з'яўляюцца прыярытэтнымі ў стратэгіі НАУ.

1) Любыя магчымыя дзеянні акупантаў па змене юрыдычнага статусу акупаванай тэрыторыі не будуць мець ніякай сілы з пункту гледжання міжнароднага права, якое абавязвае іх безумоўна пакінуць краіну.

2) Прадухіленне размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай ядзернай зброі і стварэння пагроз рэгіянальнай бяспекі.

3) Ацэнка любой актыўнасці грамадзян Беларусі па супрацьстаянні ўладам і расійскай акупацыі як дзеянняў, якія здзяйсняюцца ў рамках нацыянальна-вызваленчага руху па абароне суверэнітэту і незалежнасці краіны.

4) Пазбаўленне ўрада Лукашэнкі міжнародна-прававой суб'ектнасці і прыпыненне членства Беларусі ў міжнародных арганізацыях (ААН, МВФ і іншых) — да спынення акупацыі і дэмакратычнага фарміравання новага ўрада. А таксама прыцягненне дзейнай улады да адказнасці за ўдзел у ваенных злачынствах.

5) Сінхранізацыя санкцый у дачыненні да Расеі і Беларусі і ліквідацыя магчымасцяў для Расеі абыходзіць санкцыі праз Беларусь.

Якім можа быць развіццё сітуацыі вакол Беларусі ў выпадку, калі Украіна пераможа ў вайне, а міжнародная супольнасць паспее прызнаць факт акупацыі нашай краіны? 

«Па сутнасці, прынцыпова нічога не зменіцца ў тым выпадку, калі расійскія войскі не будуць выведзеныя пасля гэтага з тэрыторыі Беларусі, а Лукашэнка працягне намінальна ўтрымліваць уладу пры падтрымцы Крамля, — кажа Павел Латушка. — Гэта значыць, калі акупацыя не спыніцца. А значыць і прынцыповыя пытанні па абароне нашага суверэнітэту, незалежнасці захаваюць сваю актуальнасць.

Пры гэтым паражэнне краіны-акупанта ў вайне, безумоўна, стане важным фактарам для яшчэ большага ўзмацнення як унутранага ціску беларусаў, так і знешняга. Інструменты супрацьдзеяння мы акрэслілі вышэй, і іх можна пашыраць. Але лёс Беларусі залежыць толькі ад беларусаў».

Святлана Ціханоўская ў ААН заклікала прызнаць Беларусь краінай пад часовай ваеннай акупацыяй

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам37

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец расказаў пра будучыню цялят, якіх нарадзілі беларускія каровы ад зубра2

У Гродзенскім заапарку ліса-бабуля стала мамай для малых лісянят ВІДЭА

Перастаў адкрывацца сайт «Вячэрняга Бабруйска»

Хэдлайнерам канцэрта пасля велакарнавала «Віва, Ровар» будзе Стас П'еха1

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы11

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская14

На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»1

IT-мільянер Гурскі: Прафесія будучыні — шаманы промпту9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам37

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць