У Кіеве з пачатку поўнамаштабнага ўварвання пашкоджаныя 154 жылыя дамы, 20 прыватных сядзіб, 27 садкоў і 44 школы.
Пра гэта паведаміла Кіеўская гарадская адміністрацыя.
«У сталіцы працуе група экспертаў, якія праводзяць ацэнку шкоды, нанесенай інфраструктуры горада, жылым дамам і прыватным сядзібам. У яе ўваходзяць будаўнікі, прадстаўнікі інстытутаў і эканамісты», — гаворыцца ў паведамленні.
Каментары