Латвія год не будзе выдаваць грамадзянам Расіі і Беларусі дазволы на жыхарства
Сейм Латвіі аднагалосна зацвердзіў папраўкі да Закона «Аб іміграцыі», якія прадугледжваюць увядзенне да 30 чэрвеня 2023 года забароны на выдачу першых часовых дазволаў на жыхарства грамадзянам Расіі і Беларусі, а таксама цалкам выключаюць магчымасць атрымання ДНЖ у абмен на інвестыцыі.
Сейм (парламент) Латвіі ў другім і канчатковым чытанні падтрымаў папраўкі да закона, якія прадугледжваюць прыпыненне выдачы новых дазволаў на часовае пражыванне грамадзянам Расіі і Беларусі.
Выдача дазволаў на жыхарства грамадзянам Расіі і Беларусі будзе абмежаваная да 30 чэрвеня 2023 года.
Аднак выключнымі будуць лічыцца выпадкі «ўз'яднанне сям'і, міжнароднай абароны, працаўладкавання, неабходнасці вучобы або вучэбнай практыкі, а таксама ў дзяржаўных інтарэсах або па гуманітарных меркаваннях».
Каментары