У Палескім аграрным каледжы вынайшлі… крэсла для зарадкі мабільнікаў. Як гэта працуе
Крэсла распрацаваў навучэнец каледжа Павел Кецко пад кіраўніцтвам сваіх выкладчыкаў Аляксандра Лунцэвіча і Сяргея Аднаральчыка, паведамляе тэлеграм-канал Гомельскага аблвыканкама.

Разам яны вынайшлі крэсла — паўэрбанк, з дапамогай якога можна зараджаць мабільны тэлефон без выкарыстання разеткі.
Электрычны ток для падзарадкі гаджэтаў, дзякуючы ўбудаваным па кутах сядзення дынамічным генератарам, выпрацоўваецца пры руху чалавека, які сядзіць на ім.
Паведамляецца, што праект калінкавіцкіх вынаходнікаў заняў першае месца ў вобласці і трэцяе ў рэспубліцы на конкурсе «Энергамарафон».
Каментары